Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 31 сакавіка па 6 красавіка зафіксавана 9 супрацьпраўных учынкаў: 2 крадзяжы, 3 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства, 4 – нанясення цялесных пашкоджанняў.

Затрыманы 2 асобы, якія ўхіляліся ад выплаты аліментаў.

31 чысла ў п. Татарка здзейснены крадзеж адзення і абутку сукупным коштам каля 25 млн. рублёў. Злачынства раскрыта па «гарачых слядах» — затрыманы два раней не судзімыя бабруйчаніны.

У той жа дзень у ЦРБ дастаўлены 40-гадовы непрацуючы асіпаўчанін з нажавымі ранамі твару. Траўмы нанёс сабутэльнік падчас спрэчкі, якая пачалася пасля сумеснага ўжывання алкаголю.

1 красавіка пры падзенні з 3 паверха дзіцячага санаторыя «Свіслач» атрымаў цяжкія траўмы 15-гадовы навучэнец дапаможнай школы г. Бабруйска. Па папярэдняй інфармацыі, падлетак скочыў з небяспечнай вышыні па ўласным жаданні.

3 чысла з масіўным унутраным крывацёкам, разрывам кішэчніка і шэрагам іншых траўм шпіталізаваны 37-гадовы мужчына. Злачынца, які нанёс пабоі, выяўлены на наступны дзень. Ён быў ужо раней судзімы за грубае парушэнне правілаў дарожнага руху, а чарговы крымінальны ўчынак стаў вынікам выпадковай вулічнай спрэчкі.

6 красавіка ва ўласнай ванне знойдзены труп 90-гадовага пенсіянера. Па папярэдняй інфармацыі, мужчына патануў падчас купання.

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў. У іх ліку:

— крадзеж рыштунку пляцоўкі для адпачынку на 74 кіламетры шашы Мінск-Гомель. Невядомая асоба, якая ўкрала стол, лаўку і дзве ўрны, нанесла ўрон ДЭУ № 73 агульным памерам 3,7 млн. рублёў;

— нанясенне цялесных пашкоджанняў 47-гадовай жыхарцы в. Коханаўка. Два нажавыя ўдары ў спіну 16 лютага ёй нанесла ўласная дачка;

— ухіленне ад рашэння гаспадарчага суда аб вы-плаце запазычанасці прад-прымальніка, які з мая 2013 года наўмысна «не спяшаецца» вяртаць філіялу «Белшына-агра» ААТ «Белшына» 88,6 млн. рублёў.

ДАI

Спынена 109 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 2 п’яныя вадзіцелі, 22 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 11 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 5 ДТЗ.

 1 красавіка вадзіцель аўтамабіля «ВАЗ-21063» на дарозе Градзянка-Каменічы праявіў няўважлівасць пры сустрэчным раз’ездзе з трактарам «Беларус-1221», які транспартаваў навясны культыватар. Пры манеўраванні побач з перашкодай дарожнага руху легкавы аўтамабіль урэзаўся бортам у негабарытную сельгасмашыну.

АУСТ

Узбуджана 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці і 1 — кардынгу (зняцця грошай з чужой банкаўскай карткі без дазволу гаспадара апошняй). Складзена 107 адміністрацыйных пратаколаў.

У перыяд з 3 па 6 красавіка праводзілася рэспубліканская аперацыя «Прыгарадны поезд», падчас якой супрацоўнікі АУСТ суправаджалі ўсе цягнікі рэгіянальных ліній. Падчас акцыі было затрымана 20 неадэкватных пасажыраў і 3 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку.

РАНС

31 чысла загарэўся жылы дом па вул. Гарбатава. У агні загінула 82-гадовая жанчына.

Надвячоркам 5 красавіка пачаўся пажар на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства «Сеўра» ў в. Пагарэлае. Знішчана лазня, бытоўка, пашкоджаны склад гатовай прадукцыі — драўнянага вугалю. Таксама панесла ўрон нерухомая маёмасць СВК «Калгас «Чырвоны ўдарнік» — згарэў дах навесу для сена.

IАЖіРС

Складзены 3 пратаколы па фактах браканьерскай здабычы рыбы, 4 — збору мядзведжай цыбулі, 2 — гандлю гэтай раслінай.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем