Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС
У перыяд з 20 па 26 ліпеня зарэгістравана 14 супрацьпраўных учынкаў: крадзеж — 7, выраб самагону — 6, захаванне наркотыкаў — 1. Знойдзены тапельнік. Узбуджана 14 крымінальных спраў. Раскрыта 4 раней здзейсненыя злачынствы. Выяўлена і знішчана каля 70 кілаграмаў каноплі. Спынены пошук 3 чалавек, якія скрываліся ад суда.
20 ліпеня пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да раней несудзімага 33-гадовага кіраўніка аднаго з прыватных прадпрыемстваў, які шляхам падману і злоўжываннем даверу грамадзян прымаў грашовыя сродкі ў якасці перадаплаты за выкананне работ і завалодаў 56.020.000 рублёў.
21 чысла затрыманы 39-гадовы асіпаўчанін, які захоўваў пры сабе палімерны аднаразовы шпрыц з ацэліраваным опіем масай 0,1083 грама.
У гэты ж дзень у дачніка з в. Азярышча шляхам свабоднага доступу праз незачыненыя вароты з прысядзібнага ўчастка быў скрадзены зварачны кабель коштам 3.500.00 рублёў.
ДАI
Спынена 111 парушэнняў правілаў руху. Прыцягнута да адказнасці 9 пешаходаў, 8 п’яных вадзіцеляў, 39 чалавек — за перавышэнне хуткасці. Здзейснена 9 ДТЗ.
З 23 па 31 ліпеня праводзяцца комплексныя мерапрыемствы па папярэджванні дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне парушэнняў хуткаснага рэжыму і правіл абгону.
ДАI нагадвае, што за парушэнне хуткаснага рэжыму ад 10 да 20 км — штраф да 1 базавай велічыні; ад 20 да 30 — 1-3 БВ; звыш 30 км — ад 3 да 10 БВ; паўторна на працягу года: звыш 20 км — 5-15 БВ або пазбаўленне праў на кіраванне да 12 месяцаў. За парушэнне правіл абгону прадугледжана адказнасць ад 2 да 10 БВ з пазбаўленнем праў тэрмінам да года або без пазбаўлення.
АУСТ
Складзена 93 адміністрацыйныя пратаколы. Суправоджана 169 цягнікоў, дзе затрымана 18 чалавек. Знойдзены 3 асобы, якія знаходзіліся ў вышуку. У спецізалятар дастаўлена 4 чалавекі. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 328 п. 1. У рамках аперацыі “Мак” знішчана каля 16 кілаграмаў каноплі.
Па 2 жніўня сіламі транспартнай міліцы, ваенізаванай аховы, чыгуначных прадпрыемстваў і ўстаноў, галіновых структур БРСМ праводзяцца мерапрыемствы па прадухіленні невытворчага траўматызму на аб’ектах чыгуначнага транспарту.
Спецізалятар
Дастаўлена для аказання дапамогі 42 чалавекі, з іх 7 сямейных скандалістаў і 9 жанчын.
РАНС
Зарэгістравана 2 пажары.
22 ліпеня ў в. Замошша адбылося ўзгаранне грузавога аўтамабіля, у выніку чаго пашкоджаны рухавік і салон.
Чатырма днямі пазней загарэлася кватэра па вул. Сумчанкі. Часткова знішчана маёмасць на балконе.
У абодвух выпадках прычыны ўзнікнення пажараў устанаўліваюцца.
IАЖіРС
Складзена 7 пратаколаў: 5 — за парушэнне правіл лесакарыстання, па 1 — за парушэнне правіл рыбалоўства і за непадпарадкаванне.