Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 29 чэрвеня па 5 ліпеня выяўлены труп мужчыны, які скончыў жыццё самагубствам, канфіскавана 40 літраў брагі і 5 — самагонкі. Падчас правя-дзення спецыяльнай праграмы “Мак” знішчана 0,7 кг канопляў.

1 ліпеня на абочыне 104 км аўтадарогі “Мінск-Гомель” знойдзена мінамётная міна часоў вайны, якая абясшкоджана сапёрна-піратэхнічнай групай.

Устаноўлена асоба грамадзяніна, які 12, 18 і 19 сакавіка ажыццявіў крадзяжы веласіпедаў з пад’ездаў дамоў. Iм аказаўся непрацуючы неаднаразова судзімы жыхар Пухавіцкага раёна.

Раніцай 2 ліпеня з вуліцы в. Уборак у бальніцу ў коме дастаўлены нецвярозы мужчына, якому цялесныя пашкоджанні нанёс непрацуючы мінчанін.

Праводзіцца праверка па паведамленні пенсіянера, ад дома якога ў ноч на 4 ліпеня нехта выкраў аўтамашыну “ВАЗ”.

РАСК

Узбуджана 12 крымінальных спраў, з якіх 11 — па крадзяжах маёмасці, у тым ліку двух “ВАЗаў”.

Заведзена справа ў дачыненні вадзіцеля “Аўдзі”, які 26 чэрвеня наехаў на веласіпедыстку, якая праз 4 дні памерла ў бальніцы.

ДАI

Папярэджана 81 парушэнне правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 21 — што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, 6 пешаходаў, якія ў цёмны час сутак знаходзіліся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7 ДТЗ.

4 ліпеня ў 18.20 жыхар аг. Карытнае на 13 км аўтадарогі “Асіповічы-Глуск-Азарычы” не справіўся з кіраваннем «Фордам» і   з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам. Вадзіцель шпіталізаваны.

АУСТ

Складзена 72 адміністрацыйныя пратаколы; знойдзена асоба, што знаходзілася ў вышуку; у спецізалятар дастаўлена 9 чалавек; суправоджана 187 цягнікоў, з якіх знята 18 правапарушальнікаў.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 36 грамадзян, у іх ліку 8 жанчын і 4 іншагароднія.

РАНС

У лясах на тэрыторыі раёна зарэгістравана 4 пажары. За знаходжанне ў лесе ў перыяд забароны на наведванне прыцягнуты да адказнасці 1 грамадзянін.

Увага! Забарона на наведванне лясоў і тарфянікаў працягвае дзейнічаць. За знаходжанне там прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — папярэджанне або штраф у памеры да 25 базавых велічынь.

IАЖіРС

Складзены пратакол па факце ажыццяўлення незаконнай рыбалкі, па два — за гандаль свежай рыбай у неўстаноўленых месцах і знаходжанне ў лесе падчас забароны наведвання.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем