Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 8 па 14 чэрвеня раскрыта 4 крадзяжы, выяўлена 3 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 60 літраў брагі і 0,5 — самагона. У бальніцу з тэрмічнымі апёкамі твару і цела дастаўлены мужчына, які ў стане алкагольнага ап’янення распальваў вогнішча пры дапамозе растваральніка. 10 чэрвеня ў 14.00 сышоў з дзіцячага аздараўленчага лагера непаўналетні, якога ў 20.00 выявілі на    60 км аўтадарогі Мінск-Гомель. Падчас правядзення спецыяльнай праграмы “Мак” знішчана 0,8 кг канопляў і 26,9 — дзікарослага маку. Прапаў без вестак жыхар в. Жорнаўка.

РАСК

Распачата 11 крымінальных спраў, з іх 5 — па фактах крадзяжу маёмасці з дачных хатак, 3 — веласіпедаў.

Жыхар в. Лапічы скраў з неэксплуатаванай сталовай вайсковай часці маёмасць на суму звыш 16 млн рублёў. Выкрадзенае канфіскавана.

ДАI

Папярэджана 175 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 2 нецвярозыя вадзіцелі, 51 парушальнік хуткаснага рэжыму, 19 пешаходаў. Адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў з прычыненнем матэрыяльнага ўрону.

Увага! Па 21 чэрвеня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па спыненні фактаў кіравання транспартам вадзіцелямі ў стане алкагольнага ап’янення і асобамі, якія не маюць права кіравання.

АУСТ

Заведзена 3 крымінальныя справы, складзены 81 адміністрацыйны пратакол, суправоджана 52 цягнікі, з якіх знята 12 правапарушальнікаў. У спецізалятар дастаўлена 9 грамадзян. Канфіскавана 22,5 літра алкагольнай прадукцыі з пратэрмінаванай прыдатнасцю.

Затрыманы непаўналетні, у якога знойдзена 1,2 грама псіхатропнага рэчыва.

На прыпыначным пункце Ясень пасажырскім цягніком смяротна траўмавана жанчына.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 39 чалавек, у іх ліку 4 пенсіянеры, 6 жанчын і іншагародні грамадзянін.

IАЖіРС

Складзена 5 пратаколаў: за парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, палявання, наведванне лесу ў час забароны і два — за незаконнае лесакарыстанне.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем