Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 1 па 7 чэрвеня канфіскавана 110 л самагоннай брагі, падчас правядзення спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана больш за 24 кг дзікарослага маку і 5 — канопляў.

2 чэрвеня паблізу в. Камарына супрацоўнікамі АБЭЗ і АДАI затрыманы аўтамабіль, на якім жыхар Гомеля перавозіў без суправаджальных дакументаў 4.724 кг гародніны і садавіны коштам каля 150 млн рублёў. Прадукцыя канфіскавана.

Ноччу 7 чысла ў парку імя 50-годдзя УЛКСМ трое невядомых збілі мужчыну і жанчыну.

3 чэрвеня ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы з цяжкімі цялеснымі траўмамі дастаўлена 52-гадовая непрацуючая жанчына, двума днямі пазней — мужчына з нажавым раненнем грудной клеткі, якія падчас распівання спіртнога нанесла яму раней судзімая сужыцелька.

РАСК

Узбуджана 13 крымінальных спраў, 2 з іх — у дачыненні раней судзімага мужчыны. Ён у нецвярозым стане сеў за руль матацыкла, хаця раней быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам.

Жыхаркі Ялізава і Пратасевіч скралі 500 тыс. і звыш мільёна рублёў адпаведна з раней выкрадзеных банкаўскіх картак.

У лясным масіве паблізу вул. Юбілейнай выкапана і скрадзена 165 м алюмініевага кабелю на суму звыш 4 млн рублёў.

У 16-гадовага асіпаўчаніна канфіскавана 0,0667 г марыхуаны.

Распачата справа супраць двух мужчын, якія 24 мая выкралі з могілак у в. Лочын металічны помнік.

ДАI

Папярэджана 176 правапарушэнняў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 13 пешаходаў, 3 нецвярозыя вадзіцелі і 40, якія не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму. Адбылося 9 ДТЗ.

2 чэрвеня на 96 км аўтадарогі Мінск-Гомель жыхар Мінска на “Фордзе” здзейсніў наезд на лася, што перабягаў праезную частку. Пасажыр машыны шпіталізаваны з траўмамі.

Увага! Па 14 чэрвеня праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ, якія адбываюцца з-за парушэнняя хуткаснага рэжыму і правілаў абгону.

АУСТ

Складзена 119 адміністрацыйных пратаколаў, узбуджана 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу, у спецізалятар дастаўлена 3 чалавекі. Суправоджана 56 цягнікоў, з якіх знята 19 правапарушальнікаў. На 12,5 млн рублёў канфіскавана прадуктаў харчавання, што рэалізоўваліся без адпаведных дакументаў. Падчас правядзення спецпраграмы “Мак” знішчана 6 кг дзікарослага маку і канопляў, у ходзе спецкомплексу мерапрыемстваў “Бяспека” складзена 68 пратаколаў.

Спецізалятар

Для працверажэння размешчаны 41 грамадзянін, у іх ліку 8 сямейных скандалістаў, 5 дробных хуліганаў і столькі ж жанчын.

РАНС

У выніку пажару, які здарыўся 6 красавіка ў в. Знаменка, знішчаны дах і перакрыцце жылога дома, пашкоджаны сцены хлява. Праз дзень полымем пашкоджана гаспадарчая пабудова ў горадзе.

Увага! У летні перыяд у прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах праходзіць прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню”.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы па фактах ажыццяўлення незаконнай рыбалкі.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем