Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 25 па 31 мая раскрыта 2 крадзяжы, канфіскавана 80 літраў самагоннай брагі.

31 мая ад крамы “Крыніца” брыгадай хуткай дапамогі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы дастаўлены мужчына, якому цялесныя пашкоджанні падчас сваркі прычыніў “сябра“.

РАСК

Узбуджана 15 крымінальных спраў, з іх 7 — па фактах крадзяжу.

Устаноўлены злачынцы, якія выкралі з каналізацыйных калодзежаў на вул. Патоцкага 11 чыгунных рашотак.

На трасе Мінск-Гомель затрыманы асіпаўчанін, які быў пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў.

27 мая неўстаноўленая асоба выкрала з паліўнага бака аўтамабіля, які знаходзіўся на стаянцы ДУКВП “Райсэрвіс”, 120 літраў дызпаліва.

Прадавец райста з Ясеня ў перыяд з 18 сакавіка па 1 красавіка шляхам прысваення скрала 55 мільёнаў рублёў.

ДАI

Папярэджана 177 правапарушэнняў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі, 43 — якія не прытрымліваюцца хуткаснага рэжыму і 58 — што перасоўваліся па дарозе без уключанага блізкага святла фар, пешаход, які ў цёмны час сутак знахо-дзіўся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў на вопратцы. Адбылося 5 ДТЗ.

АУСТ

Узбуджана 4 крымінальныя справы. Складзена 84 адміністрацыйныя пратаколы, суправоджана 63 цягнікі, з якіх знята 12 правапарушальнікаў. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. У спецізалятар дастаўлена 8 грамадзян.

Увага! З 2 па 6 чэрвеня праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Бяспека”, накіраваны на прафілактыку траўміравання і гібелі людзей на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 43 грамадзяніны. У іх ліку 5 жанчын,  6 сямейных скандалістаў, 2 дробныя хуліганы і столькі ж іншагародніх.

РАНС

У в. Замошша 28 мая загарэўся жылы дом: агнём знішчаны ложак і пасцельныя прыналежнасці. Праз дзень на вул. Чумакова пажарам знішчаны дах і веранда, пашкоджана маёмасць дома. Гаспадар з апёкамі 1-2 ступені шпіталізаваны.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем