Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 11 па 17 мая раскрыта 2 крадзяжы, спынены вышук 4 асоб, канфіскавана 0,5 літра самагонкі і 120 — брагі, выяўлены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Прапаў без вестак жыхар ст. Ясень, які з’ехаў у Расію. Праводзіцца праверка па факце крадзяжу 5 электрарухавікоў з памяшкання зернятоку СВК “Калгас імя Чарняхоўскага”.

РАСК

Узбуджана 19 крымінальных спраў, з якіх 2 — па фактах захоўвання і збыту асабліва небяспечных наркатычных рэчываў, 12 датычацца крадзяжу маёмасці, у тым ліку металічнага ланцуга з агароджы магілы на могілках паблізу в. Прудок,

У ноч на 12 мая двое невядомыя праніклі ў двор дома і выкралі сумку з 18 мільёнамі рублёў, ключамі і дакументамі.

Узбуджана 2 справы супраць раней судзімага 29-гадовага асіпаўчаніна, які без права кіравання транспартнымі сродкамі і ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў матацыклам «IЖ».

16 мая на вул. Сумчанкі неўстаноўленыя пакуль асобы з хуліганскіх меркаванняў збілі навучэнца СШ № 1 і студэнта 1 курса БНТУ.

ДАI

Папярэджана 164 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 70 ліхачоў і 2 нецвярозыя вадзіцелі, за знаходжанне на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбіваючых элементаў адзення пакараны 7 пешаходаў. Адбылося 9 ДТЗ.

АУСТ

Складзена 79 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена асоба, якая знаходзілася ў вышуку, суправоджана 55 цягнікоў, з якіх знята 12 правапарушальнікаў, у спецізалятар дастаўлена 5 грамадзян, канфіскавана 200 літраў самагоннай брагі.

Увага! «Прамая лінія» з часова выконваючым абавязкі начальніка АУСТ Сяргеем Рогалем адбудзецца 21 мая з 10 да 12 гадзін (тэл. 6-22-93). Кругласутачная «гарачая лінія» — тэл. 22-1-07.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 40 чалавек, у тым ліку 3 жанчыны.

IАЖіРС

4 адміністрацыйныя пратаколы складзены за парушэнне правілаў лесакарыстання, 2 — за незаконную рыбалку.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Из фонда Президента выделено более 3,6 млн рублей на реставрацию храмов в Жировичах и Будславе

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем