Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Выяўлена 5 трупаў, у іх ліку целы дзвюх жанчын, якія скончылі жыццё самагубствам, і грамадзяніна, што знаходзіўся ў вышуку. Канфіскавана 30 літраў самагоннай брагі.

5 мая ў п. Ялізава зафіксаваны факт рэалізацыі мяса птушкі расійскай вытворчасці на суму 9,3 млн рублёў без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка жыхаром г. Бабруйска.

Увага! Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі паведамляе, што з 12 па 15 мая праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”, накіраванае на супрацьдзеянне незаконнай міграцыі.

РАСК

Узбуджана 15 крымінальных спраў, 10 з іх датычацца крадзяжу маёмасці, адна — парушэння ўстаноўленых абмежаванняў асобай, што знаходзілася пад прэвентыўным наглядам.

У в. Галынка з саду індывідуальнага прадпрымальніка непрацуючы мужчына выкраў 10 саджанцаў яблынь агульным коштам 800 тысяч рублёў.

ДАI

Папярэджана 128 парушэнняў правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 4 нецвярозыя кіроўцы, 39 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 2 пешаходы. Адбылося 8 ДТЗ з матэрыяльным уронам.

6 мая на аўтадарозе паблізу в. Ясень мінчанка, кіруючы «Таётай», не выбрала бяспечную дыстанцыю і сутыкнулася з «УАЗам». Пасажыр легкавога аўто з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ.

Увага! Па 17 мая праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Мотарух — без парушэнняў!”

АУСТ

Складзена 84 адміністрацыйныя пратаколы, знойдзена дзве асобы, якія знаходзіліся ў вышуку, суправоджана 146 цягнікоў, з іх знята 20 правапарушальнікаў. У спецізалятар дастаўлена 2 чалавекі.

Увага! 15 мая пройдзе прафілактычная акцыя “Цягнік цвярозасці”.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 35 чалавек, у іх ліку жанчына, 5 сямейных дэбашыраў, 4 асобы, якія на падпітку ўчынілі дробнае хуліганства.

IАЖіРС

Складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў за незаконную рыбалку.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Из фонда Президента выделено более 3,6 млн рублей на реставрацию храмов в Жировичах и Будславе

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем