Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд 24 па 31 сакавіка зафіксавана 13 супрацьпраўных учынкаў: нанясенне цялесных пашкоджанняў — 1, крадзяжы — 5, выпадкі самагонаварэння — 7. Усяго было канфіскавана каля 765 літраў брагі.

Затрыманы злачынца, які збег ад суда.

29 чысла ў ЦРБ быў дастаўлены 33-гадовы асіпаўчанін у стане алкагольнага ап’янення з нажавымі раненнямі шыі і грудной клеткі. Цялесныя пашкоджанні яму нанёс бацька падчас спрэчкі.

28 сакавіка з паліўнага бака прыпаркаванага каля дома на вул. Крыловіча грузавога аўтамабіля «МАН» невядомымі было зліта 348 літраў саляркі.

РАСК

Узбуджана 10 крымі-нальных спраў. З іх 3 — у адносінах да работнікаў ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудаўніцтва», якія шляхам наўмыснага скажэння справаздачных дакументаў атрымлівалі незаконны дадатковы даход пры правядзенні работ на аб’ектах у Асіповіцкім раёне.

У адносінах да прадпрымальніка, які браў з кліентаў перадаплату за выраб помнікаў для могілак, а потым адмаўляўся ад выканання ўзятых на сябе абавязкаў, узбуджана адразу 2 крымінальныя справы. На сёння ўстаноўлена, што ахвярамі махляра сталі 4 землякі, а іх сукупныя фінансавыя страты склалі амаль 13 млн. рублёў.

ДАI

Спынена 179 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 2 п’яныя вадзіцелі, 50 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 17 пешаходаў без святлоад-біваючых элементаў на адзенні. Адбылося  1 нязначнае ДТЗ.

Падчас правядзення дэкады дзяржтэхагляду было выяўлена 47 вадзіцеляў, якія карысталіся транспартам, бяспечнасць эксплуатацыі якога не мела неабходнага дакументальнага пацвярджэння.

Увага! У перыяд з 1 па 10 красавіка праводзіцца дэкада бяспекі руху «Дзеці — галоўныя пасажыры».

АУСТ

Складзена 67 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку на 8 неадэкватных пасажыраў.

У зоне адказнасці АУСТ і стралковай каманды на станцыі Асіповічы адбыўся даволі незвычайны выпадак невытворчага траўматызму. Па папярэдняй інфармацыі, 65-гадовая жанчына ішла па рэйках недалёка ад ст. Татарка. Пры набліжэнні пасажырскага цягніка яна адышла на бяспечную, як здавалася, адлегласць ад пуці, аднак паветранай хваляй была скінута з высокага чыгуначнага насыпу. Вынікам падзення стаў пералом рукі, рваная рана на назе і шэраг іншых цялесных пашкоджанняў.

РАНС

26 чысла пры правядзенні сельгаспала згарэла нежылая сядзіба ў в. Iгнатоўка.

29 сакавіка пачаўся пажар на пілараме аднаго з прыватных дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у Асіповічах. Агонь сур’ёзна пашкодзіў вытворчы будынак і размешчанае ў ім абсталяванне.

У той жа дзень загарэўся дачны дом і гаспадарчыя пабудовы на ст. Ясень.

IАЖіРС

Складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў: за браканьерскую здабычу рыбы і паляванне з незарэгістраванай зброяй — па 1, за гандаль мядзведжай цыбуляй — 5.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость