Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 27 красавіка па 3 мая раскрыта 2 крадзяжы, знойдзена 3 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці, паступіла заява аб зніклым без вестак, выяўлена і канфіскавана 278 літраў самагоннай брагі, жыхар в. Лапічы добраахвотна выдаў стрэльбу.

30 красавіка супрацоўнікамі аддзелаў БЭЗ і ДАI каля в. Смык затрыманы «Фольксваген» пад кіраваннем жыхара г. Калінкавічы, які перавозіў аўтарухавікі і рулявыя рэйкі без таварна-транспартных накладных. Тавар на суму звыш 97 млн руб. канфіскаваны.

РАСК

Распачата 11 крымінальных спраў, з якіх 9 — па крадзяжах маёмасці.

30 красавіка заведзена справа супраць непрацуючага асіпаўчаніна, што зняў 250 тыс. руб. з раней выкрадзенай банкаўскай карты мясцовай жыхаркі.

Па матэрыялах праверкі АБЭЗ распачата справа ў дачыненні аператара машыннага даення філіяла «Белшына-агра», якая, працуючы прыёмшчыкам заказаў КПП камбіната быт-абслугоўвання ў Красным, прысвоіла больш за 3 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 132 факты парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 5 нецвярозых вадзіцеляў, 60 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 8 пешаходаў. Адбылося 5 ДТЗ.

27 чысла ў сутыкненні с аўтамабілем “МАЗ” на вул. Рабоча-Сялянскай атрымаў траўмы матацыкліст, які пазней памёр у бальніцы.

АУСТ

Складзена 122 адмі-ністрацыйныя пратаколы, суправоджана 96 цягнікоў, з якіх знята 7 правапарушальнікаў.

Спецізалятар

Для працверажэння размешчана 4 жанчыны і 40 мужчын.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем