Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 6 па 12 красавіка раскрыта 2 крадзяжы, зафіксавана 6 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 140 літраў брагі, 0,5 — самагону, 3 — піва з пратэрмінаванай датай прыдатнасці. Выяўлены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. Устаноўлена месцазнаходжанне 5 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. Знікла без вестак 15-гадовая жыхарка в. Ясень, якая раней не раз сыходзіла з дому.

РАСК

Распачата 8 крымінальных спраў, з іх 2 — па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў, 5 — па крадзяжу маёмасці. Па матэрыялах АБЭЗ заведзена справа супраць заатэхніка-селекцыянера аднаго з аграпрадпрыемстваў, якая шляхам афармлення фіктыўнага акта аб выкананых работах завалодала сумай звыш 4 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 168 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 3 нецвярозыя вадзіцелі, 66 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 8 пешаходаў. Адбылося 2 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.

АУСТ

Складзена 70 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 92 цягнікі, з якіх знята 13 правапарушальнікаў, у спецізалятар дастаўлена 5 чалавек, знойдзена 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку.

Увага! “Прамая лінія” з камандзірам палка патрульнапаставой службы УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталем Літвіненкам і начальнікам Асіповіцкага АУСТ Уладзімірам Мамсікавым адбудзецца 16 красавіка з 11 да 13 гадзін па тэл. 6-25-46. Кругласутачная “гарачая лінія” арганізавана па тэл. 22-1-07.

Спецізалятар

Для працверажэння размешчана 6 жанчын і 39 мужчын.

РАНС

Тры пажары зарэгістраваны 12 красавіка. У райцэнтры па вул. Iнтэрна-  цыянальнай пашкоджаны дах і перакрыцце хлява; у в. Каменічы згарэла 2 свінні і знішчаны дашчаная прыбудова, перакрыцці, дах, пашкоджаны сцены памяшкання, з цаглянага будынка цялятніка ў в. Малая Грава, дзе агнём знішчана 900 квадратных метраў даху і перакрыцця, эвакуіравана 79 цялят, а 11 жывёл выратаваць не ўдалося.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы за незаконную рыбалку: за крадзеж сажалкавай рыбы і парушэнне правілаў лесакарыстання і мыйку аўтамабіля ў неналежным месцы.

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

27 августа 2025
Читать новость
Культура

Кинотеатр «Родина» в Осиповичах : Афиша

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа

27 августа 2025
Читать новость
Общество

На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной

27 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака

27 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем