Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 16 па 22 сакавіка раскрыты 2 крадзяжы, устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку, выяўлена і канфіскавана 80 літраў брагі. Зафіксавана 2 факты суіцыду.

У бальніцу дастаўлена жанчына: падчас сумеснага распіцця алкаголю раніла яе сястра. Шпіталізаваны і нецвярозы жыхар в. Шэйпічы, якому цялесныя пашкоджанні з-за рэўнасці нанесла сужыцелька. У абодвух выпадках прыладай злачынства стаў нож.

1.200 долараў ЗША і прадукцыя на суму 245 млн рублёў канфіскаваны ў жыхара Віцебска, які рэалізоўваў тавар без рэгістрацыі ў якасці IП і парушыў правілы ажыццяўлення валютных аперацый.

РАСК

Узбуджана 14 крымінальных спраў, з якіх 8 – па крадзяжу маёмасці.

ДАI

Папярэджана 168 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці нецвярозы кіроўца, 80 «ліхачоў», 11 пешаходаў. Адбылося 6 ДТЗ.

18 сакавіка на а/д Мінск-Гомель паблізу в. Смык вадзіцель грузавіка здзейсніў наезд на інспектара ДПС ДАI, які рухаўся па абочыне. Узбуджана крымінальная справа.

Недалёка ад в. Камарын сутыкнуліся “УАЗ” і “Хёндай” — адзін з вадзіцеляў шпіталізаваны з траўмамі.

Увага: з 20 па 30 сакавіка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспраўніку не месца за рулём!”

АУСТ

Складзена 111 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 156 цягнікоў, з якіх знята 25 правапарушальнікаў, у спецізалятар дастаўлена 5 грамадзян. Канфіскавана звыш 5 кг насення маку і 67 літраў піва з пратэрмінаванай датай прыдатнасці. Затрыманы 2 чалавекі, якія знаходзіліся пад уздзеяннем прэпаратаў, што ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы.

РАНС

У выніку загарання травы 21 сакавіка ў в. Усціж згарэлі 4 гаспадарчыя пабудовы, дах і перакрыцце нежылога дома.

За правядзенне сельгаспалаў і развядзенне вогнішчаў прыцягнута да адказнасці 14 грамадзян.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем