Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 9 па 15 сакавіка выяўлена 5 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 41,5 л самагону і 235 — брагі. У рацэ Бярэзіна паблізу в. Краснае знойдзена цела мясцовага жыхара, які знік у лістападзе. У Лапічах скончыў жыццё самагубствам 37-гадовы грамадзянін Украіны. Устаноўлена месцазнаходжанне 8 чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку. У горадзе затрыманы 2 непрацуючыя з прыкметамі таксікала-гічнага ап’янення.

РАСК

Распачата 13 крымінальных спраў: 12 — па фактах крадзяжу маёмасці, 1 — за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў пры здзяйсненні ДТЗ.

Амаль 42 млн руб. прысвоіла работніца Асіповіцкага РВПС.

Двое непрацуючых грамадзян з Лапіч шляхам свабоднага доступу выкралі з хлява прадпрымальніка 4 парасят, страты — 5,7 млн рублёў.

З аўтамабіля “Iвека”, які стаяў на гарадской вуліцы Дружная, скрадзена каля 3 млн рублёў.

У САТ “Бярозавы гай”, што паблізу Галынкі, у бабруйчаніна з дачнага дома ўкрадзены грошы, рэчы бытавога прызначэння, прадукты харчавання. Страты склалі каля 8 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 188 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнуты 3 п’яныя вадзіцелі, 52 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 13 пешаходаў. Адбылося 8 ДТЗ.

З 16 па 22 сакавіка праводзіцца “Тыдзень дзіцячай бяспекі”.

АУСТ

Заведзена крымінальная справа, складзена 90 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 106 цягнікоў, з якіх знята 16 правапарушальнікаў, 5 грамадзян змешчана ў спецізалятар. Знойдзены 4 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку.

Увага! 20-21 сакавіка ў мэтах папярэджвання злачынстваў і правапарушэнняў у цягніках праводзіцца спецаперацыя “Прыгарадны цягнік”.

РАНС

10 сакавіка ў в. Лука адбыўся пажар трох гаспадарчых пабудоў, адна з якіх знішчана цалкам.

IАЖіРС

Складзены 3 пратаколы за парушэнне ляснога заканадаўства, па аднаму — за незахаванне правіл рыбнай гаспадаркі і незаконны гандаль свежай рыбай.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем