Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 17 па 23 сакавіка адбылося 15 супрацьпраўных учынкаў: 6 крадзяжоў, 5 выпадкаў самагонаварэння, па 2 — захавання наркатычных рэчываў і нанясення цялесных пашкоджанняў.

14 чысла падчас санкцыянаванага агляду «падпольнага шынка» на вул. Голанта, дзе па папярэдняй інфармацыі вёўся незаконны гандаль алкаголем, было знойдзена 480 л  брагі і 112 л самагону.

18 чысла падчас прагулкі па ўзбярэжжы ракі Пціч знікла 48-гадовая мінчанка. Пры аглядзе маршруту, якім рухалася жанчына, знайшлі яе мабільны тэлефон і сумку. У той жа дзень у ЦРБ пасля няўдалай спробы самазабойства была дастаўлена 26-гадовая асіпаўчанка.

Увага! Апошнім часам узнавіліся спробы здзяйснення маёмасных злачынстваў з боку цыган. З гэтай нагоды РАУС раіць землякам, асабліва асобам сталага ўзросту, у зносінах з прадстаўнікамі гэтай нацыянальнасці праяўляць павышаную пільнасць.

РАСК

Узбуджана 13 крымінальных спраў.

Адразу 4 — у адносінах работнікаў ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудаўніцтва», якія шляхам наўмыснага скажэння справаздачных дакументаў атрымлівалі незаконны дадатковы даход пры правядзенні работ на аб’ектах у Асіповіцкім раёне. Усе вядомыя на сёння выпадкі прыпісак датуюцца перыядам красавік-май мінулага года.

ДАI

Спынена 273 парушэнні правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 8 п’яных вадзіцеляў, 15 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 19 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 10 нязначных ДТЗ.

Увага! Напрыканцы месяца пачаліся адразу некалькі буйных акцый па павышэнні бяспекі руху: 

20-30 сакавіка — Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Цвярозасць — норма на дарозе» (28 чысла ў яе межах пройдзе  адзіны дзень бяспекі руху пад тым жа дэвізам);

24 сакавіка-2 красавікаДэкада дзяржтэхнагляду.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па факту рабаўніцтва. Складзены 165 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку на 15 неадэкватных пасажыраў. Затрымана 2 асобы, што знаходзіліся ў вышуку. Канфіскавана 209 кантрафактных відэадыскаў, 618 пачкаў кантрабандных цыгарэт, 15 л самагону і 12,5 л пратэрмінаваных алкагольных напояў.

Увага! 27 сакавіка з 10 да 12 гадзін начальнік АУСТ палкоўнік Уладзімір Мамсікаў правядзе «прамую тэлефонную лінію» па пытаннях падтрымання правапарадку на транспарце.

РАНС

12 чысла падчас выпальвання травы загарэўся і быў цалкам знішчаны агнём жылы дом у в. Коханаўка.

За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі аштрафавана 8 уласнікаў дамоў, у тым ліку 3 — за правядзенне сельгаспалаў.

22 сакавіка па невядомай прычыне адбыўся пажар у гаспадарчай пабудове на прыватный сядзібе ў Асіповічах.

IАЖіРС

Складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў: 7 — за браканьерскую здабычу рыбы, 2 — за гандаль вэнджанай рыбай у забароненым месцы, па 1 — за парушэнне правілаў палявання і продаж мядзведжай цыбулі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость