Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 2 па 8 лютага раскрыта 5 крадзяжоў, спынены вышук дзвюх асоб, якія ўхіляліся ад выплаты запазычанасці, зафіксавана 7 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 150 літраў брагі і 2,5 л самагонкі.

Супрацоўнікамі АБЭЗ на трасе Мінск-Гомель паблізу в. Ясянец спынены аўтамабіль, на якім жыхар аг. Краснае Гомельскага раёна перавозіў 6 кутніх канап без таварна-транспартных накладных. Тавар на суму звыш 21 млн руб. канфіскаваны.

Устаноўлена асоба, што займалася збытам наркотыкаў — 36-гадовы раней судзімы непрацуючы асіпаўчанін.

З пад’езда жылога дома дастаўлены ў бальніцу з траўмамі галавы нецвярозы жыхар в. Вязаўніца. Устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні атрыманы пры падзенні з лесвіцы.

Затрыманы двое грамадзян, якія ноччу 7 лютага на вул. Рабоча-Сялянскай збілі 44-гадовага мужчыну і завалодалі пакетам з 2 бутэлькамі піва і сушанай рыбай.

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў, у тым ліку да ялізаўчаніна, які 5 лютага з хуліганскіх намераў пашкодзіў 20 панэляў плоту сельсавета.

Пракуратурай раёна распачата справа супраць раней несудзімага мужчыны, які ў перыяд з 26 студзеня па 12 кастрычніка 2014 года сістэматычна збіваў сужыцельку, а таксама ў дачыненні да 32-гадовага беспрацоўнага асіпаўчаніна, што падчас сваркі прычыніў лёгкія цялесныя пашкоджанні ўласнай маці.

ДАI

Папярэджана 201 правапарушэнне дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 30 — якія не прытрымліваюцца хуткаснага рэжыму, 17 — што выкарыстоўваюць летнія шыны, і 14 пешаходаў, якія ў цёмны час сутак знаходзіліся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7 ДТЗ.

У гадзіну ночы 8 лютага паблізу п. Ялізава жыхар Бабруйска не справіўся з кіраваннем аўтамабіля «Сааб», з’ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Пасажырка, якая не карысталася рамянём бяспекі, з цяжкімі траўмамі дастаўлена ў бальніцу.

ДАI нагадвае: штраф за непрышпілены рэмень бяспекі — 1 базавая ве-лічыня, за паўторнае на працягу года парушэнне — ад 2 да 5 БВ.

АУСТ

Складзена 100 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 47 цягнікоў, з якіх знята 8 правапарушальнікаў. Устаноўлена месца знаходжання 2 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. У спецізалятар дастаўлена 11 грамадзян.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 39 грамадзян, у іх ліку 3 жанчыны і столькі ж іншагародніх.

РАНС

6 лютага недалёка ад в. Крынка з-за кароткага замыкання ў маторным адсеку загарэўся аўтамабіль ВАЗ. У два наступныя дні агнём пашкоджана перакрыцце і маёмасць жылога дома ў в. Дражня, знішчаны дах хлява па вул. Лясная ў в. Брыцалавічы. У гэтых выпадках прычынай стала парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі пячнога ацяплення.

IАЖіРС

Складзены пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем