Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 19 па 25 студзеня ўстаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку, раскрыта 2 крадзяжы. Выяўлена 9 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 123 літры брагі, 1,5 — самагонкі, 6 бутэлек піва з пратэрмінаванай годнасцю. У наяўнасці два трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці, адзіну стадыі гніласнага раскладання знойдзены ў падвальным памяшканні жылога дома.

Ноччу 23 студзеня ў ЦРБ шпіталізаваны 33-гадовы мужчына. Чэрапна-мазгавую траўму і сечаную рану скроневай вобласці яму нанёс падчас сваркі непрацуючы асіпаўчанін, што знаходзіўся ў гасцях у пацярпелага.

Нарадам ППСМ каля дома па вул. Сумчанкі затрыманы грамадзянін, які ў стане ап’янення ўдыхаў пары клею ў грамадскім месцы.

РАСК

Узбуджана 15 крымінальных спраў, 12 з іх — па фактах крадзяжу маёмасці, у тым ліку ў дачыненні да невядомай асобы, што шляхам падбору ключа пранікла ў дом жыхаркі райцэнтра і выкрала ноўтбук і кашалёк з грашыма.

Дзве крымінальныя справы распачата ў дачыненні да кіраўніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна: выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, той прычыніў шкоду на суму каля 17 млн рублёў.

20 студзеня ўзбуджана справа супраць раней судзімага асіпаўчаніна, які незаконна захоўваў па месцы жыхарства 0,2277 грама экстракцыйнага опію.

Распачата справа і ў дачыненні мінскай пенсіянеркі, якая прадала жыхарцы в. Жорнаўка 9 ювелірных вырабаў, якія не маюць адпаведных прабірных клеймаў. Падчас вобыску ў яе канфіскавана яшчэ 923 аналагічныя вырабы агульнай масай 4.546 грамаў.

ДАI

Папярэджана 194 правапарушэнні, прыцягнута да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 4 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 39 пешаходаў. Адбылося 22 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі. За выкарыстанне летніх шын у зімовы перыяд пакарана 19 аўтамабілістаў, 6 — за адсутнасць спецыяльных утрымліваючых прылад для перавозкі дзяцей.

У ходзе правядзення   23 студзеня спецыяльнага мерапрыемства “Фільтр” выяўлена 39 фактаў парушэння ПДР.

АУСТ

Складзена 78 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 43 цягнікі, з якіх знята 6 правапарушальнікаў, устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, што знаходзіліся ў вышуку, у спецізалятар дастаўлена 6 чалавек. Канфіскавана 37 літраў пратэрмінаванага піва і 40 — спірту. Узбуджана крымінальная справа, якая датычыцца незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

Спецізалятар

Для працверажэння размешчана 43 мужчыны, 5 жанчын і столькі ж іншагародніх грамадзян.

РАНС

23 студзеня загарэўся аўтамабіль на трасе Мінск-Гомель, паблізу ад п. Татарка. Агнём знішчаны салон аўтамабіля, пашкоджаны рухавік.

IАЖіРС

Па матэрыялах інспекцыі ўзбуджана 2 крымінальныя справы, адна з якіх — па незаконным паляванні на дзіка. Прыцягнута да адказнасці па 2 парушальнікі правілаў лесакарыстання і палявання. Зафіксаваны выпадак незаконнага захоўвання зброі.

Последние новости

Общество

В рамках рассмотрения проекта закона Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2025 год» обсуждаются ключевые меры по повышению заработной платы бюджетников

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Делегация Законодательного собрания Нижегородской области посетила производственную базу ЧСУП «Рахмат-строй» в Осиповичском районе

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем