Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 15 па 21 снежня раскрыты крадзеж, устаноўлена месцазнаходжанне трох асоб, якія знаходзіліся ў вышуку, затрыманы грамадзянін, што ўхіляўся ад адбыцця пакарання. Знойдзена тры трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці.

18 снежня на вул. Сумчанкі затрыманы 15-гадовы навучэнец гарадской школы, у якога знойдзена, канфіскавана і знішчана 18 адзінак піратэхнічных вырабаў.

РАСК

Узбуджана 8 крымінальных спраў, з іх 6 — па крадзяжах маёмасці.

ДАI

Папярэджана 225 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 2 нецвярозыя вадзіцелі, 102 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 70 пешаходаў. Адбылося 2 ДТЗ.

АУСТ

Увага! У сувязі з пачаткам школьных канікул з мэтай папярэджання траўміравання і гібелі непаўналетніх на аб’ектах чыгуначнага транспарту з 25 снежня па 11 студзеня праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы «Дзеці і бяспека».

Спецізалятар

Для працверажэння размешчана 28 мужчын і 1 жанчына.

РАНС

18 снежня ў в. Свіслач загарэўся прыватны жылы дом па вул. Кліменкі. У выніку агнём пашкоджаны перакрыцце і маёмасць, закураны сцены. Пацярпелых няма.

IАЖіРС

Складзена 6 пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання і 1 — рыбалоўства.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем