Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 1 па  7 снежня адбыліся кра-дзеж, парушэнне антыалкагольнага заканадаўства. Раскрыта ранейшае злачынства. Спынены пошук грамадзянкі, якая ўхілялася ад уплаты аліментаў. Знойдзены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. Выяўлена 6 фактаў парушэння правіл гандлёвага заканадаўства, у тым ліку продаж мясной прадукцыі з Польшчы і прадметаў касметыкі і адзення з Расіі.

2 снежня на аўтадарозе Мінск-Гомель паблізу вёскі Цяплухі затрыманы 25-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Рагачова, які перавозіў дрэваапрацоўваючыя фрэзы без таваратранспартных накладных на суму больш за 100 млн руб.

5 чысла на тым жа месцы затрыманы мінчанін, вадзіцель ТАА “Ламерэй” з Мінска, які перавозіў бытавую тэхніку з няправільна аформленымі дакументамі на 66 млн руб.

Тавары ў абодвух грамадзян канфіскаваны.

З 8 па 12 снежня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Быт” з мэтай папярэджання правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін.

Напярэдадні калядна-навагодніх свят пройдзе комплекс аператыўна-прафілактычных мера-прыемстваў па выяўленні і прадухіленні фактаў незаконнай рэалізацыі піратэхнічных сродкаў на прадпрыемствах гандлю ўсіх форм уласнасці.

РАСК

Узбуджана 6 крымінальных спраў, з іх 4 — па фактах крадзяжу, па аднаму — за захаванне асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва і размяшчэнне ў сусветнай павуціне відэафайлаў парнаграфічнага зместу.

ДАI

Спынена 175 парушэнняў правіл дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 55 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 4 нецвярозыя вадзіцелі, 14 пешаходаў без флікераў. Адбылося 6 ДТЗ.

З 10 па 17 снежня праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Жыццё даражэй за шыны”.

Па 10 чысло працягнецца комплекс мерапрыемстваў па кантролі за захаваннем хуткаснага рэжыму.

АУСТ

Складзены 53 адмі-ністрацыйныя пратаколы. Суправоджана 70 цягнікоў, у якіх выяўлена 6 парушальнікаў. Устаноўлена 2 асобы, якія знаходзіліся ў вышуку. У спецізалятар накіравана 3 грама-дзяніны.

«Прамую тэлефонную лінію» па актуальных для грамадзян і юрыдычных асоб пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю кіраўніцтва Асіповіцкага АУСТ, правядзе 10 снежня з 10.00 да 12.00 (тэл. 6-25-46) начальнік аддзела, палкоўнік міліцыі Уладзімір Мамсікаў.

РАНС

Зарэгістраваны пажар, што адбыўся днём 4 снежня ў дачным пасёлку Ніччо. Агнём пашкоджаны дах дома і перакрыццё, знішчана хатняя маёмасць.

IАЖіРС

Складзены пратакол за незаконную лоўлю рыбы.

7 снежня пры правядзенні палявога кантрольнага мерапрыемства на вадасховішчы выяўлены незаконна ўстаноўленыя рыбалоўныя сеткі, якія канфіскаваны разам з уловам.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость