Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 24 па 30 лістапада раскрыты крадзеж, выяўлена месцазнаходжанне 3 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку, у в. Смык знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, зарэгістравана тры паведамленні пра крадзяжы асабістай маёмасці, у доме пенсіянера з в. Зборск выяўлена і канфіскавана 40 літраў самагоннай брагі.

У в. Троіцкая 26 лістапада ў 12.40 пры ачыстцы пажарнага рэзервуара знойдзены 120 мм мінамётны снарад часоў вайны, які на наступны дзень быў знішчаны групай размініравання в/ч 5527 на палігоне “Рэпішча”.

Прыняты меры да затрымання 49-гадовага ялізаўчаніна, які 30 лістапада збег з дому пасля таго, як у стане алкагольнага ап’янення пагражаў жонцы нажом і выказваў пагрозу забойствам.

РАСК

Распачата 14 крымінальных спраў, з якіх 8 — па фактах крадзяжоў і 2 — за захоўванне асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

Устаноўлена асоба, што раней скрала ў памяшканні банка горада дакументы, наяўныя грошы і банкаўскую карту ў пенсіянера з в. Цяплухі. Ёю аказалася  34-гадовая непрацуючая жыхарка в. Гольчыцы Слуцкага раёна, у дачыненні якой распачата справа. Прыняты меры па вышуку і затрыманню зладзейкі.

Папярэджанне аб крымінальнай адказнасці не спыніла грамадзяніна, які ў ліпені, маючы намер на загадзя лжывы данос аб здзяйсненні злачынства, падаў заяву аб крадзяжы яго аўтамабіля “Форд Мандэа” з пляжа каля в. Каўгары. 24 лістапада ў дачыненні лгуна ўзбуджана крымінальная справа.

ДАI

Папярэджана 190 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 4 нецвярозыя вадзіцелі,  74 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 12 пешаходаў. Адбылося 10 ДТЗ.

У ноч на 29 лістапада нецвярозы вадзіцель “Нісана” сутыкнуўся з аўтамабілем ВАЗ пад кіраваннем інспектара ДПС ДАI, што рухаўся ў спадарожным напрамку па вул. Сташкевіча. Машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

АУСТ

Складзена 58 адміністрацыйных пратаколаў, канфіскавана 80 л самагоннай брагі, знойдзена асоба, што знаходзілася ў вышуку, у спецізалятар дастаўлена 4 чалавекі, суправоджана 64 цягнікі, з якіх знята 7 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

Спынена 10 парушэнняў ПДР, 4 факты распівання спіртных напояў, 3 дробныя крадзяжы і хуліганства.

РАНС

У выніку пажару, які здарыўся 30 лістапада ў САТ “Ясень”, агнём пашкоджаны дах і маёмасць мансарднага паверха дачнага дома.

IАЖіРС

У межах горада выяўлена парушэнне правілаў палявання з прыкметамі крыміналу.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость