Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 10 па 16 лістапада зарэгістравана 11 супрацьпраўных учынкаў: крадзеж — 9, выраб самагону — 2, нанясенне цялесных пашкоджанняў, шпіталізацыя з медыкаментозным атручваннем у стане алкагольнага ап’янення — па 1. Раскрыта раней здзейсненае злачынства. У лясным масіве паблізу Татаркі знойдзены артснарад і граната часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія абясшкоджаны сапёрамі в/ч 5527.

10 чысла з агарода пенсіянера в. Заельнік знік металічны пад’ёмнік вагою прыкладна 500 кілаграмаў.

Двума днямі пазней у гр. Р. скрадзена банкаўская картка. З яе зняты 9 млн рублёў.

13 лістапада ў гр. А. з памяшкання помпавай станцыі ДУКВП “Водаканал” у  п. Ялізава неўстаноўленая асоба скрала ноўтбук Asus.

На наступны дзень каля рэстарана “Юбілейны” з аўтамабіля “Аudi А6”, які належыць 53-гадоваму асіпаўчаніну, зніклі 4 дэкаратыўныя каўпакі коштам  900 тыс. рублёў.

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў, з іх 5 — крадзеж, 2 — незаконнае захоўванне наркотыкаў, у тым ліку на 29-гадовага непрацуючага і раней несудзімага асіпаўчаніна, які захоўваў марыхуану вагой 3,08 грама.

11 лістапада ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да гр. С. з в. Краі, які ў пачатку красавіка з хлява дачнай сядзібы непрацуючага асіпаўчаніна скраў акумулятарную дрэль і шліфавальную машынку.

ДАI

Спынена 210 парушэнняў правілаў руху. Прыцягнута да адказнасці 2 п’яныя вадзіцелі, 34 — за перавышэнне хуткасці. Здзейснена 5 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.

16 лістапада прайшоў Сусветны дзень памяці ахвяр ДТЗ.

Па 20 чысло працягваецца рэспубліканская дэкада “Дзяржтэхагляд”.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Складзена 67 адміністрацыйных пратаколаў. Суправоджана 54 цягнікі. Затрыманы злачынца, які на працягу 2 месяцаў быў у вышуку. У спецізалятар дастаўлена      5 чалавек.

З 18 па 24 лістапада праводзіцца спецыяльная аперацыя “Пасажыр”з мэтай выяўлення правапарушэнняў у цягніках.

Дэпартамент аховы

Спынена 30 правапарушэнняў: крадзяжоў — 3, выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 6, самагонаварэння і хуліганства — па 1, парушэнняў ПДР — 19.

РАНС

12 лістапада ў Верайцах адбылося ўзгаранне саломы звонку і ўнутры склада, які належыць фермерскаму прадпрыемству “Гаспадар”. У выніку пажару знішчаны трактар МТЗ-82, пашкоджаны склад і бульба, якая там захоўвалася.

14 чысла ў Асіповічах гарэў дом па вул. Гагарына. Пашкоджаны дах.

IАЖіРС

Складзена 5 пратаколаў за парушэнне правіл лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем