Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Раскрыты 2 крадзяжы, знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці.

У ноч на 9 кастрычніка неўстаноўленай асобай з кузава аўтамашыны брэсцкага будпрадпрыемства, якая знаходзілася каля будынка гасцініцы «Асіповічы», выкрадзена 2 дэмаркіравальныя ўстаноўкі «Бобр» коштам 150.600.000 рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Грамадзян, якія валодаюць нейкай інфармацыяй пра гэта, просьба тэлефанаваць па нумарах (02235) 24-5-32, (029)  351-65-20. Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

4.600.000 рублёў выкрадзена з дома пенсіянеркі з в. Пасекі. Злачынца трапіў у хату праз незачыненыя ўваходныя дзверы.

РАСК

Узбуджана 8 крымінальных спраў, з якіх 6 — па фактах крадзяжу маёмасці.

10 кастрычніка, напрыклад, у дачыненні двух невядомых, што з хуліганскіх меркаванняў збілі 73-гадовага жыхара в. Прудок.

У гэты ж дзень пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да непрацуючага асіпаўчаніна, які 23 жніўня збіў сваю сужыцельку.

ДАI

Папярэджана 167 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 5 нецвярозых кіроўцаў, 16 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 28 пешаходаў, якія знаходзіліся на дарогах у цёмны час сутак без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 3 дарожна-транспартныя здарэнні з матэрыяльным уронам.

АУСТ

Складзена 57 адмі-ністрацыйных пратаколаў, суправоджана 120 цягнікоў, з якіх знята 7 правапарушальнікаў. Выяўлены 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку. У спецізалятар дастаўлена  8 чалавек. Зафіксаваны факт парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 6 літраў спірту.

РАНС

7 кастрычніка ў в. Углата адбылося ўзгаранне прыватнай прыбіральні. У выніку пажару яна была знішчана, таксама па-шкоджаны дах і сцены хлява. Прычына ўзгарання высвятляецца.

IАЖіРС

Складзена тры пратаколы: за незаконную здабычу рыбы, заезд і стаянку ў прыбярэжнай паласе, за продаж рыбы ў неўстаноўленых мес цах.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 32 чалавекі, у іх ліку 3 жанчыны.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость