Асіповічы: хроніка здарэнняў (27/05/14)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (27/05/14)

РАУС

У перыяд з 19 па 25 мая зафіксавана 3 крадзяжы, 4 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Устаноўлена месцазнаходжанне даўжніка, які ўхіляўся ад выплаты запазычанасці.

Раскрыты 3 раней здзейсненыя злачынствы, у тым ліку кватэрны крадзеж, датаваны ліпенем 2009 года.

19 чысла ў адной з крам горада адбыўся кішэнны крадзеж: наведвальніца-пенсіянерка заўважыла, што ў яе знік кашалёк з 1,5 млн. рублёў і пашпарт. Па гарачых слядах злачынства было раскрыта: злодзеем стаў 66-гадовы раней не судзімы пенсіянер.

РАСК

Узбуджана 12 крымінальных спраў, у ліку якіх было і некалькі досыць нетрывіяльных эпізодаў. Супраціўленне падчас затрымання аказаў непаўналетні асіпаўчанін. Пры дастаўленні ў РАУС за здзейснены крадзеж, ён нанёс некалькі ўдараў электрашокерам суправаджаючым яго работнікам міліцыі.

Раней не меў канфліктаў з законам і жыхар в. Забалацце, які зараз абвінавачваецца ў сістэматычных здзекаваннях над аднавяскоўцам.

ДАI

Спынена 188 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 48 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 6 п’яных вадзіцеляў, 3 пешаходы, не меўшых на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 2 ДТЗ.

20 чысла з паўпрычэпа грузавога МАЗа, які рушыў на шашы Асіповічы-Свіслач, выпала ненадзейна замацаваная дошка і патрапіла ў  52-гадовую веласіпедыстку, што ехала ў спадарожным накірунку. Пацярпелая шпіталізавана ў райбальніцу з пашкоджаннем пазваночніка.

23 мая вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген-Гольф» груба парушыў правілы абгону на вул. Кастрычніцкай, з-за чаго машына страціла кіруемасць і вылецела з праезнай часткі на аўтобусны прыпынак. Вынікам дарожнага ліхацтва стала частковае разбурэнне ўсталяванага на прыпынку навеса і наезд на пешахода. Жанчына, якая чакала аўтобус, атрымала рваную рану нагі і некалькі іншых цялесных пашкоджанняў.

З 26 мая па 6 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага, дзецI!». Ва ўзгаданы перыяд вадзіцелі павінны рухацца з уключаным бліжнім святлом фар нават у светлы час сутак. Адказнасць за парушэнне — штраф 2 базавыя велічыні.

РАНС

25 чысла загарэўся дом у в. Замошша. Прычынай пажару, які цалкам знішчыў дах пабудовы, стаў удар маланкі.

Увага! 30 мая з 9.00 да 10.00 будзе праводзіцца «прамая лінія» (тэл. 22-1-01). На пытанні аб дзейнасці асіповіцкіх выратавальнікаў адкажа начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Логвін Iгар Міхайлавіч.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем