Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 22 па 28 верасня зафіксавана 3 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 26 літраў брагі. Раскрыты 1 крадзеж.

24 верасня ў РАУС паступіла паведамленне ад брыгады хуткай медыцынскай дапамогі аб згвалтаванні пенсіянеркі 1949 г.н. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 25-гадовы непрацуючы асіпаўчанін. Праводзіцца праверка.

У в. Ялцоўка выяўлены факт перавозкі на аўтамабілі «Фольксваген-Транспарцёр» 100 бутэлек гарэлкі «Царскае паляванне» расійскай вытворчасці на суму 8 млн. рублёў. Гарэлка канфіскавана.

РАСК

Узбуджана 8 крымі-нальных спраў, у тым ліку па факце незаконнага захоўвання 0,2 грама высушанага расліннага рэчыва, якое мае ў сваім складзе аналаг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні грамадзяніна, які 25 верасня каля 21 гадзіны здзейсніў падпал дома па 2-ім уездзе В.Харужай.

ДАI

Папярэджана 175 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 41 пешаход, 27 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 3 нецвярозыя вадзіцелі. Адбылося 7 ДТЗ.

26 верасня ў 18.00 на аўтадарозе «Радуцічы-Слопішча-Лука» кіроўца аўтамабіля «Мазда» перавысіў бяспечную хуткасць руху, з’ехаў у кювет і атрымаў смяротную траўму.

ДАI нагадвае: абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў падлягаюць у тым ліку скутары і мапеды.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў, складзена 128 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 60 цягнікоў, з якіх знята 5 правапарушальнікаў.

РАНС

За тыдзень зарэгістравана 4 пажары ў жылых дамах. У выніку пашкоджаны будынкі, знішчана маёмасць. Гаспадар дома па вул.Зялёная р.п. Ялізава шпіталізаваны ў ЦРБ з папярэднім дыягназам “тэрмічныя апёкі I-III ступені”.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 25 грамадзян, з іх 3 жанчыны.

IАЖіРС

За парушэнне правілаў рыбалоўства складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 28 июля

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем