Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 3 па 9 лістапада раскрыты крадзеж, спынены вышук асобы, якая ўхілялася ад выплаты штрафу, выяўлена два трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, канфіскавана 3,5 літра самагону.

7 чысла ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы з медыкаментозным атручэннем дастаўлена непаўналетняя. Як мяркуецца, неўстаноўленыя медпрэпараты яна прыняла з мэтай суіцыду.

Праз два дні ў ЦРБ, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр 48-гадовы асіпаўчанін, якога напярэдадні даставілі з пранікальнымі колата-рэзанымі раненнямі. Устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні пацярпеламу пасля сумеснага распіцця спіртных напояў нанесла суседка.

РАСК

Узбуджана 5 крымінальных спраў, у тым ліку па факце крадзяжу маёмасці з дачнага доміка ў в. Краснае на суму больш за 54 млн. рублёў.

ДАI

Папярэджана 177 правапарушэнняў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 65 — якія не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, 26 пешаходаў, што ў цёмны час сутак знаходзіліся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 6 ДТЗ.

6 лістапада ў 20.30 на 93 км шашы Мінск-Гомель мінчанін на аўтамабілі «Нісан-Альмера» здзейсніў наезд на пенсіянера-асіпаўчаніна, які ад атрыманых траўм памёр на месцы. У дачыненні вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа.

ДАI нагадвае: за знаходжанне на неасветленым участку дарогі без флікераў прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь, у стане алкагольнага ап’янення сума штрафу ўзрастае да 5 БВ.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу з цягніка, складзена 69 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 133 цягнікі, з якіх знята 16 правапарушальнікаў. Устаноўлена месцазнаходжанне 4 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 37 грамадзян, у тым ліку 4 жанчыны.

РАНС

4 лістапада ў выніку пажару знішчаны дах надворнай пабудовы ў в. Сталяры Свіслацкага сельсавета.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы па фактах ажыццяўлення незаконнай рыбалкі і палявання, столькі ж — за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем