Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 15 па 21 верасня раскрыта 4 злачынствы, затрымана 2 асобы, якія знаходзіліся ў вышуку, выяўлена 2 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці.

Устаноўлена асоба, якая 17 ліпеня выкрала вагон-бытоўку з электраінструментамі, што належыць аднаму прыватнаму вы-творчаму ўнітарнаму прадпрыемству. Выкрадзенае канфіскавана.

РАСК

Узбуджана 9 крымінальных спраў, з іх тры – 15 верасня: у дачыненні жыхара в.Крамок, які дапусціў да кіравання сваім трактарам п’янага таварыша, у выніку чаго той не справіўся з рулём і загінуў, у дачыненні двух навучэнцаў ДУА «Крывіцкі ДСПТВ № 3» за спробу здзейсніць крадзеж аўтамабіля «ВАЗ» на вул.Сташкевіча, і па факце крадзяжу матацыкла «IЖ Планета-5».

17 верасня па адмененай пастанове аб спыненні праверкі пракуратурай узбуджана крымінальная справа ў дачыненні 38-гадовага непрацуючага жыхара в.Карытнае, які 15 ліпеня, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, нанёс сужыцельцы ўдар сякерай у шыю.

ДАI

Папярэджана 281 правапарушэнне, прыцягнуты да адказнасці 7 нецвярозых кіроўцаў, 163 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 21 пешаход. Адбылося 7 ДТЗ з прычыненнем матэрыяльнага ўрону.

Увага! Па 25 верасня праходзіць акцыя “Бяспечны пераход”. Паважаныя пешаходы, памятайце: засцерагчы сябе на дарозе ў цёмны час сутак можна толькі з дапамогай святлоадбіваючых элементаў!

АУСТ

Затрымана 3 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку, складзена 82 адміністрацыйныя пратаколы, 9 чалавек накіравана ў спецізалятар, суправоджана 44 цягнікі. Узбуджана крымінальная справа па факце збыту наркатычных сродкаў.

Спецізалятар

За тыдзень дастаўлена 36 грамадзян, 34 пакінута для працверажэння. Сярод іх і 4 жанчыны.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы за гандаль рыбай у неўстаноўленых месцах і 1 – за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем