Асіповічы: хроніка здарэнняў (09/09/2014)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (09/09/2014)

РАУС

У перыяд з 1 па 7 верасня зафіксавана 2 крадзяжы маёмасці і раскрыты 1 раней здзейснены, 3 парушэнні антыалкагольнага заканадаўства, выяўлена 4 трупы.

1 верасня на трасе Мінск-Гомель паблізу в. Камарын у аўтамабілі, якім кіраваў жыхар г. Новалукомль, былі выяўлены металічныя вырабы на 71 млн. рублёў без таварна-транспартных накладных. Тавар канфіскаваны.

2 верасня ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ з дыягназам “пранікальнае нажавое раненне брушыны” шпіталізаваны 45-гадовы непрацуючы асіпаўчанін. Устаноўлена, што цялесныя пашкоджанні пацярпелы нанёс сабе сам у суіцыдальных мэтах. Уначы 4 жніўня пасля падзення з веласіпеда яшчэ адна асіпаўчанка апынулася ў бальніцы з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам мозгу і гематомамі.

У лясным масіве каля в. Цэль без яўных прыкмет гвалтоўнай смерці знойдзены труп неўстаноўленага мужчыны ў стане гніласнага раскладання. Асноўная версія прычыны смерці – самагубства.

У в. Вязычын, у доме аднаго з працаўнікоў філіяла ААТ “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, выяўлена і канфіскавана 76 літраў брагі, а пенсіянер, жыхар г. Мінска, захоўваў у дачным доме на ст. Ясень 32 бутэлькі гарэлкі, немаркіраванай акцызамі РБ.

РАСК

Узбуджана 12 крымінальных спраў, у тым ліку 4 – за крадзяжы веласіпедаў, 2 – бензапіл.

Крымінальная справа распачата ў дачыненні раней судзімага грамадзяніна К., што выкраў у аднавяскоўкі, якая ў нецвярозым стане заснула на вуліцы, 680.000 рублёў.

ДАI

Папярэджана 158 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 35 ліхачоў, 1 пешаход, 4 п’яныя вадзіцелі. Адбылося 1 ДТЗ.

Увага! З 8 па 17 верасня праходзіць аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Матацыкліст”, мэта якога — прафілактыка парушэнняў правілаў дарожнага руху сярод вадзіцеляў, якія выкарыстоўваюць скутары і матацыклы.

АУСТ

Узбуджана 1 крымінальная справа, складзена 76 адміністрацыйных пратаколаў, у спецізалятар накіравана 9 чалавек, устаноўлена месцазнаходжанне 2 злачынцаў, якія знаходзяцца ў вышуку. Суправаджана 63 цягнікі.

11 верасня пройдзе “прамая лінія” з начальнікам Асіповіцкага АУС на транспарце Уладзімірам Мамсікавым. Атрымаць адказы на актуальныя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю АУСТ, грамадзяне могуць па тэлефоне 6-25-46 з 10.00 да 12.00. Тэлефон кругласутачнай “гарачай лініі” – 22-1-07.

Дэпартамент аховы

Спынена 18 правапарушэнняў, з якіх 12 тычыліся невыканання правіл дарожнага руху.

РАНС

6 верасня пажарам былі знішчаны дахі і перакрыцці некалькіх хлявоў у в. Свіслач. Прычына ўзгарання высвятляецца.

IАЖіРС

За парушэнне правілаў вывазу лесапрадукцыі складзена 3 пратаколы і 2 – за гандаль сушанай рыбай ва неўстаноўленых месцах.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем