Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

26 лютага ў сваёй кватэры па вул.Чарняхоўскага без яўных прымет гвалтоўнай смерці знойдзены труп 37-гадовай асіпаўчанкі.

27 лютага пры правядзенні спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Арсенал” у неэксплуатуемым памяшканні былой птушкафермы ў в. Вяззе выяўлена 440 патронаў калібру 7,62 у цынкавай скрынцы. Праводзіцца праверка.

Сур’ёзна “заляцеў“ адзін з жыхароў райцэнтра: вытворцу напояў з градусамі давялося расстацца з 640 літрамі брагі і 32 — самагону.

РАСК

Узбуджана 13 кры-мінальных спраў, 9 з якіх — за крадзеж, па адной — за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, незаконны абарот наркатычных рэчываў, наўмысны падпал дома, захаванне крадзеных рэчаў.

24 лютага невядомая асоба пранікла ў адну з кватэр па вул. Сташкевіча, адкуль скрала 1.000 долараў ЗША і 2 мільёны рублёў.

26 чысла была аграблена і кватэра на п. Савецкі. Аб’ектам увагі злачынцы стала электронная тэхніка — ноўтбук і мабільны тэлефон.

ДАI

Спынена 159 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 39 “ліхачоў”, 3 п’яныя вадзіцелі, 10 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося ДТЗ з матэрыяльным уронам.

АУСТ

Узбуджана 8 крымінальных спраў: 4 — за незаконны абарот наркатычных сродкаў, 3 — крадзеж, 1 — службовы падлог. Затрыманы 2 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку. Складзены 71 адміністрацыйны пратакол, суправоджана 119 цягнікоў, з якіх ссаджана 10 правапарушальнікаў.

РАНС

Адбыўся пажар у в. Жорнаўка, у выніку якога згарэў дах лазні.

За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 13 домаўласнікаў.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем