Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У навагоднюю ноч у  в. Зборск невядомы спрабаваў скрасці аўтамагнітолу з машыны лясніцтва. У асіпаўчанкі з балансу мабільнага тэлефона з дапамогай інтэрнэту выкрадзена 100 руб.; у другой пасля сумеснага са знаёмай жанчынай распіцця алкаголю тэлефон знік. 5 студзеня ў бальніцу дастаўлены нецвярозы жыхар райцэнтра, якога жонка ўдарыла па галаве талеркай. 7 чысла гараджанка паведаміла аб страце кашальку з 3300 доларамі ЗША.

РАСК

Жыхар Хоцімска 3 снежня пад падставай продажу аўтамабіля праз інтэрнэт падманным шляхам завалодаў 400 руб. асіпаўчаніна.

Узбуджана 4 крымінальныя справы па фактах, выяўленых АБЭЗ: у дачыненні да дырэктара ўстановы адукацыі, які даваў указанні падначаленым аб перадачы яму часткі законна налічаных грашовых сродкаў за спрыяльнае вырашэнне штомесячнай выплаты максімальных прэміяльных надбавак (завалодаў 2424 руб.); асіпаўчанкі, якая ў жніўні, працуючы галоўным бухгалтарам папраўчай установы і карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, прысвоіла 427,58 руб.; жыхаркі Жорнаўкі, што здзейсніла крадзеж пральнай машыны коштам 525,58 руб., калі працавала прадаўцом і з’яўлялася матэрыяльна адказнай асобай; дырэктара прыватнага прадпрыемства, які ў 2016 г. унёс ілжывыя звесткі ў таварна-транспартную накладную на пастаўку тавару на суму 34960 руб. і частку сродкаў выплаціў сабе ў якасці зарплаты.

Фігурантам 2 крымінальных спраў стаў асіпаўчанін, які на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы размясціў відэафайлы парнаграфічнага зместу, а таксама захоўваў у гаражы 140,02 г марыхуаны.

Будуць адказваць па законе жыхар і жыхарка в. Ялцоўка, якія ў красавіку-маі выкралі ў Лапічах з тэрыторыі вытворчай базы прыватнага прадпрыемства 5453 папяровыя мяшкі для вугалю і 20 рамных піл агульным коштам 1484 руб.

ДАI

Папярэджана 107 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 43 пешаходы, 8 “бяспраўнікаў”, 5 нецвярозых вадзіцеляў. Адбылося 11 дарожна-транспартных здарэнняў; шпіталізавана 2 пасажыры, якія 2 студзеня атрымалі траўмы ў ДТЗ на 107 км аўтадарогі Барысаў-Беразіно-Бабруйск.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты самагоншчык, 6 парушальнікаў ПДР, 4 асобы, якія з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, па 2 — што ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства.

РАНС

5 чысла агнём пашкоджана маёмасць жылога дома на вул. Гогаля; з дома па зав. Сацыялістычнаму ў бальніцу дастаўлены 46-гадовы мужчына з апёкамі.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем