Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 18 па 24 жніўня зарэгістраваны 2 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Выяўлена месцазнахо-джанне 2 грамадзян, якія ўхіляюцца ад выплаты алі-ментаў, і столькі ж асоб, што хаваліся ад суда. Вы-яўлены 2 трупы без прык-мет гвалтоўнай смерці.

18 жніўня ў в. Углата дырэктар аднаго са сталічных прыватных прадпрыемстваў прыняў ў якасці аплатнага сродку 1.830 долараў ЗША, чым здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне.

20 жніўня падчас рыбнай лоўлі ў р. Бярэзіна патануў 49-гадовы жыхар в. Шэйпічы.

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў, дзве з якіх тычацца крадзяжу лесаматэрыялаў: у дачыненні да неўстаноўленай асобы, што выкрала 20 кубаметраў дзелавой драўніны з дзялянкі каля в. Ражышча, і двух работнікаў ААТ «Асі-повічыаграпрамтэхзабеспячэнне», якія 20 жніўня 2013 года завалодалі піламатэрыяламі ДВЛГУ «Асіповіцкі вопытны лясгас» на суму 1.018.429 рублёў.

Адразу тры крымінальныя справы за крадзеж асабістай маёмасці ўзбуджаны 23 жніўня: у дачыненні да раней судзімага непрацуючага грамадзяніна, які скраў з партманета свайго знаёмага 1.360.000 рублёў, і непрацуючага асіпаўчаніна, што непрыкметна “пазычыў” 200 долараў ЗША, а таксама па факце крадзяжу мапеда маркі «Дэльта» ў в. Амінавічы. Распачата крымінальная справа ў дачыненні раней пазбаўленага права кіравання транспарт-нымі сродкамі станочніка Асіповіцкага вопытнага лясгаса, які быў затрыманы супрацоўнікамі ДАI за рулём легкавога аўтамабіля.

ДАI

Папярэджана 182 парушэнні ПДР, прыцягнута да адказнасці 105 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 3 п’яныя вадзіцелі. Адбылося 5 ДТЗ.

Увага! З 25 жніўня па 5 верасня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”. У гэты перыяд у дзённы час усім транспартным сродкам неабходна рухацца з уключаным блізкім святлом. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2 базавых велічынь.

АУСТ

21 жніўня на ст. Бабруйск пры пераходзе чыгункі смяротна траўмавана 52-гадовая жанчына. Суправоджана 120 цягнікоў, узбуджана 2 крымінальныя справы, складзена 75 ад-міністрацыйных пратаколаў, 6 чалавек дастаўлены ў спецізалятар. Знішчана 37 кг канопляў.

З 27 па 29 жніўня ў рамках аперацыі «Пасажыр» з мэтай папярэджання злачынстваў і правапарушэнняў будзе арганізавана суправаджэнне ўсіх пасажыр-скіх прыгарадных цягнікоў.

РАНС

Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 2 службовыя асобы і 5 домаўладальнікаў. 22 жніўня ў выніку пажару пашкоджаны дах і сцены, знішчана маёмасць дачнага дома садовага таварыства «Спадарожнік», што знаходзіцца ў Лапіцкім сельсавеце.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем