Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

На мінулым тыдні выяўлена 7 трупаў без бачных прыкмет гвалтоўнай смер-ці. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, якія хаваліся ад суда і следства. Асіпаўчанка, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём, паведаміла, што нецвярозы муж схапіў яе за шыю і пагражаў забойствам; жыхар Ясеня — аб тым, што яму пагражаў забойствам цесць. 24 чысла ў бальніцу дастаўлена 18-гадовая дзяўчына пасля спробы суіцыду; на наступны дзень шпіталізавана жыхарка Цэлі, збітая сужыцелем. АБЭЗ на тэрыторыі маш-двара сельгаспрадпрыемства выяўлены факт захоўвання 5570 кг неапрыходаванага лому чорнага металу; гэтым жа падраздзяленнем у кастрычніку ў мэтах процідзеяння незаконнаму абароту фальсіфікаванай і кантрафактнай спірта-змяшчальнай прадукцыі на тэрыторыі раёна канфіскавана 30 літраў вадкасці з  утрыманнем спірту, да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 3 арт. 12.27 КаАП краіны прыцягнуты 1 грама-дзянін.

РАСК

Тры крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні да 30-гадовага непрацуючага асіпаўчаніна, які ў чэрвені-жніўні з раней выкра-дзенай банкаўскай карткі зняў 710 рублёў.

6 кустоў ядлоўца выкрадзена з дачнага ўчастка ў САТ “Баравінка”.

Раней судзімы жыхар Дзяржынскага раёна, які адбывае пакаранне ў вы-праўленчай установе адкрытага тыпу, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення з хуліганскіх намераў разбіў 3 бутэлькі са спірт-ным у гандлёвай зале магазіна “Доброном”.

ДАI

27 кастрычніка 18-гадовы жыхар Вяззя перамя-шчаўся на “Рэно” па вул. Першамайскай, не прадаставіў перавагу службоваму аўтамабілю дзяржаўтаінспекцыі, які рухаўся па вул. Каралёва, і сутыкнуўся з ім.

Дэпартамент аховы

Узбуджана крымінальная справа. Да адказнасці прыцягнута 9 парушальнікаў ПДР, 7 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, па 2 тых, што ўчынілі дробныя хуліганства і крадзяжы ці іншыя правапарушэнні.

РАНС

У ходзе рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам!”, якая праводзіцца па 2 лістапада, абследавана 1124 домаўладанні і кватэры, у тым ліку 58, дзе пражываюць сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; праведзена 17 рэйдаў і 16 сельскіх (дваровых) сходаў і інш.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства і лесакарыстання.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем