Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

На мінулым тыдні ў 90-гадовай жыхаркі Карытнага нехта скраў 650 долараў, у асіпаўчаніна выяўлена і канфіскавана 4,54 г марыхуаны, у Чуччы з аўтамабіля ВАЗ-21051, што належыць грамадзянцы з Ялізава, знікла акумулятарная батарэя. 2 чалавекі з траўмамі дастаўлены ў ЦРБ. 24 чысла невядомы мужчына пранік у дом да састарэлай асіпаўчанкі і нанёс ёй пабоі. Выяўлены 2 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. У непрацуючага мінчаніна ў ходзе несанкцыянаванага агляду аўтамабіля знойдзена 20 л спірту.

РАСК

Узбуджаны крымінальныя справы ў адносінах да раней судзімых жыхароў Пратасевіч і Асіповіч: першы здзейсніў крадзеж лічбавага прыёмніка і пыласоса ў аднасяльчанкі, другая скрала ў пенсіянера з Замошша 550 рублёў шляхам прысваення яго банкаўскай карткі. Ад крадзяжу пацярпела і дачніца з Лапіч, у якой праз выбітыя дзверы злодзей вынес 4 рулоны сеткі рабіцы, палівачны шланг і парнік – усяго на 260 рублёў. Невядомы з хуліганскіх намераў пашкодзіў шкло 4 аконных рам у гандлёва-офісным памяшканні IП Доўнар В.С.

ДАI

Папярэджана 94 парушэнні ПДР, да адказнасці прыцягнуты 5 нецвярозых вадзіцеляў, 7 бяспраўнікаў, 9 пешаходаў, 5 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 11 ДТЗ.

24 чысла ў аварыі пад Прыцерпай пацярпеў жыхар Барысава, які дастаўлены ў бальніцу. У выніку акцыі “Увага — дзеці!” складзены адміністрацыйныя пратаколы на 7 чалавек: 4 — за невыкарыстанне светлавых прыбораў, 3 — парушэнне правілаў перавозкі дзяцей.

ДАI нагадвае, што 31 жніўня праводзіцца  Адзіны дзень бяспекі “У новы навучальны год — бяспечных усім дарог”.

РАНС

У рамках рэспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі — дзеці” падчас першага этапу (20-31 жніўня) работнікі райаддзела правялі прафілактычныя гутаркі з наведвальнікамі гандлёвых кропак “Сіці Мол”, “Магніт”, “Дуэт”, а таксама “Школьнага кірмашу”.

IАЖіРС

Складзена 5 пратаколаў: 3 — за парушэнне правіл лесакарыстання, па 1 — незаконныя рыбалоўства і паляванне.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем