Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

На мінулым тыдні ў жыхара Забалацця выяўлена і канфіскавана 5,58 г марыхуаны, у грамадзянкі з Татаркі скрадзены кампрэсар ад халадзільніка, з камеры захоўвання магазіна “Капейка” ПГУП “Геленген-торг” шляхам падбору ключа — сумка з лякарствамі і кашальком, у якім знаходзілася каля 60 рублёў, з кватэры дома па вул. Сумчанкі пры невядомых абставінах знікла 500 долараў. 17 чысла ў 62-гадовага асіпаўчаніна скралі мапед коштам 1230 рублёў. Днём пазней бабруйчанін адпачываў на беразе Свіслачы ля Вяззя і стаў ахвярай злодзея, які пасквапіўся на дарожны веласіпед, 2 спінінгі, рукзак і мабільны тэлефон. Складзены адміністрацыйныя пратаколы на 4 грамадзян за крадзеж дызпаліва, кукурузных пачаткаў і незаконную прыёмку лому чорных металаў. 6 чалавек з траўмамі розных ступеней цяжкасці дастаўлены ў ЦРБ. Выяўлены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, адзін чалавек смяротна траўміраваны, яшчэ адзін скончыў жыццё самагубствам.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да 22-гадовага асіпаўчаніна, які ўступіў у палавыя адносіны з непаўналетняй.

ДАI

Папярэджана 104 парушэнні правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 2 нецвярозыя вадзіцелі, 9 “бяспраўнікаў”, 13 пешаходаў, 10 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 14 ДТЗ.

У 2 дарожна-транспартных здарэннях пацярпелі 9-гадовы хлопчык (з пераломамі трапіў у бальніцу)  і 82-гадовая жанчына (ад атрыманых траўм памерла). У ходзе комплексных мерапрыемстваў з 8 па 17 жніўня прыцягнута да адказнасці 166 чалавек, найбольш з іх — за парушэнне правіл перавозкі грузаў або пасажыраў.

РАНС

Адбылося 2 пажары. У Градзянцы агнём знішчаны 4 надворныя пабудовы, у Вярэйцах — пашкоджаны сцены і дах нежылога дома.

IАЖіРС

Складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правіл лесакарыстання, 3 — незаконную здабычу рыбы.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем