Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 4 па 10 жніўня адбыліся 4 крадзяжы, зафіксавана 5 выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Здзейснена адно забойства. Раскрыты 2 ранейшыя злачынствы. Выяўлена і ліквідавана каля 40 кг дзікарослай каноплі. Спынены пошук 3 чалавек, якія ўхіляліся ад выплаты аліментаў. Знойдзены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. Маем аднаго тапельца.

4 жніўня на аўтадарозе Мінск-Гомель паблізу в. Камарын затрыманы вадзіцель гомельскага прадпрыемства «Белавтоматикасервис», які па неадпавядаючых дакументах перавозіў груз коштам 57 млн. рублёў.

7 чысла ў райпаліклініку з закрытым пераломам рэбраў і адкрытым ніжняй сківіцы звярнулася асіпаўчанка. Цялесныя пашкоджанні ёй нанёс былы муж.

9 жніўня ў в. Карытнае 68-гадовы пенсіянер падчас канфлікту нанёс удар кулаком у правую скронь жыхарцы Светлагорска, якая ад атрыманай траўмы загінула.

РАСК

Узбуджана 4 крымінальныя справы за крадзеж.

37-гадовы жыхар Пратасевіч з двара дома па вул. Гарэліка ў Асіповічах скраў мапед “Карпаты”, чым нанёс грамадзянцы шкоду ў 700 тыс. рублёў.

ДАI

Спынена 139 парушэнняў правіл дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 39 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 5 нецвярозых вадзіцеляў. Адбылося 7 ДТЗ, у тым ліку адно — з пацярпелым.

8 жніўня ў в. Радуцічы 47-гадовы мінчанін на аўтамабілі «Опель Зафіра» здзейсніў наезд на старэйшага брата, які ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.

АУСТ

Зарэгістравана 13 здарэнняў, складзена 65 адміністрацыйных пратаколаў. Суправоджана 150 цягнікоў, у якіх выяўлена 12 парушальнікаў. Устаноўлена асоба, якая знаходзілася ў вышуку.

РАНС

Зарэгістравана 2 пажары. 4 жніўня па вул. Чарняхоўскага ў горадзе гарэў дом; днём пазней у в. Ліпень агнём знішчаны дах хлява па вул. Паўднёвай.

IАЖіРС

Складзена 6 пратаколаў: за знаходжанне грамадзян у лясах і на тарфяных масівах — 4, за парушэнне воднага заканадаўства — 2.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем