Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

На мінулым тыдні адбыліся 4 крадзяжы мабільных тэлефонаў, 3 — дызпаліва, 1 — грашовых сродкаў, выяўлена 2 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. У лясным масіве непадалёк ад трасы Мінск-Гомель паблізу вёскі Камарына знойдзены 100-мм артснарад часоў Вялікай Айчыннай вайны, які абясшкоджаны сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5527. 9 жніўня ў Осаве з цялеснымі пашкоджаннямі ў выглядзе рэзанай раны грудной клеткі злева знойдзены труп мясцовага жыхара 1949 г.н. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы раней судзімы 28-гадовы мясцовы жыхар, зараз праводзіцца праверка. Жыхар Краснага з тэрыторыі будучага мясаперапрацоўчага цэха скраў перфаратар. 4 чалавекі дастаўлены ў бальніцу: 47-гадовая жанчына з Ялізава — з пераломамі носа, цялесныя пашкоджанні якой нанёс сужыцель; асіпаўчанін 1992 г.н. — яму ў ходзе канфлікту падчас адпачынку ў кафэ “Навігатар” нанёс удар ручкай пнеўматычнага пісталета непаўналетні, раней судзімы зямляк. 9 чысла каля 14.00 з акна кватэры па вул. Чарняхоўскага, размешчанай на 5 паверсе аднаго з дамоў, выпаў хлопчык 2010 г.н., які атрымаў цяжкія пашкоджанні. Жыхарка Ясеня прычыніла сабе нажавое раненне ў грудзі. У жыхара Забалацця знойдзена падазронае рэчыва расліннага паходжання, якое перададзена для правядзення судовай экспертызы на наяўнасць наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да невядомай асобы, якая з участка мясцовасці паблізу аднаго з дамоў па вул. Рабоча-Сялянскай у падлетка скрала мабільны тэлефон. Раней судзімы асіпаўчанін у пенсіянеркі з Дзераўцоў скраў веласіпед коштам 80 руб. 7 чысла з дома па вуліцы Дзяржынскага неўстаноўленая асоба скрала 2 веласіпеды і столькі ж жаночых касцюмаў, ручны гадзіннік, 4 газавыя лямпы, 3 вугальныя прасы, урон склаў 760 руб. Непрацуючы, раней судзімы асіпаўчанін скраў у сваёй матулі залатыя завушніцы. Распачата крымінальная справа на былога кіраўніка аднаго з сельгаспрадпрыемстваў, які ажыццявіў закупку 20 тон насення кукурузы без узгаднення з тэндарнай камісіяй, прычыніўшы ўрон на 95040 рублёў. Былая  работніца аднаго з кафэ, працуючы ў ім прадаў- цом, нанесла страты прадпрыемству ў памеры 1900 руб. Ялізаўчанка з раней знойдзенай банкаўскай карткі, якая належала аднаму з  пасялкоўцаў, скрала 530 руб.

ДАI

Папярэджана 140 парушэнняў правіл дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 4 нецвярозыя вадзіцелі, 7 “бяспраўнікаў”, 11 пешаходаў, 15 парушальнікаў хуткаснага рэжыму.

У ходзе комплексных мерапрыемстваў, якія працягнуцца па 17 жніўня, аштрафаваны 2 вадзіцелі, якія парушылі правілы абгону, і 3 — манеўравання.

Дэпартамент аховы

За здзяйсненне дробных крадзяжоў і хуліганства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута па 2 чалавекі, з’яўленне ў нецвярозым стане — 7, парушэнне ПДР — 4.

РАНС

Адбылося два пажары: па вул. Майстрэнкі ў выніку ўзгарання пашкоджана веранда, маёмасць на кухні і 20 “квадратаў” даху, па Калініна цалкам знішчаны хлеў, часткова — сцяна і дах дома.

IАЖіРС

Складзена 9 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правіл лесакарыстання і 1 — незаконную здабычу рыбы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем