Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

На мінуўшым тыдні ў зав. Чарняхоўскага невядомы шляхам адціскання замка капота аўтамабіля скраў 2 акумулятары. Падчас агляду жылля 2 работнікаў сельгаспрад-прыемстваў канфіскавана 60 і 20 л афарбаванага дызельнага паліва; супрацоўнікамі АБЭЗ падчас агляду аўтамабіля “МАЗ” выяўлена 30 л такога ж паліва. 26 чысла ў в. Перарожкі непрацуючы мужчына душыў жыхарку Верайцоў і пагражаў забойствам. Шпіталізаваны жыхар в. Дзераўцы, якому ў ходзе распіцця алкаголю нанесла нажавыя раны аднасяльчанка. Аддзелам крымінальнага вышуку ўстаноўлена вінаватая ў здзяйсненні крадзяжоў веласіпеда і іншай маёмасці з дачнага дома, якія адбыліся 12 сакавіка. 29 ліпеня ў р. Млынка выяўлены 2 прадметы, падобныя на снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны.

РАСК

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да 34-гадовай асіпаўчанкі, якая ў лютым шляхам падману і злоўжывання даверам, загадзя не маючы намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, завалодала 360 доларамі ЗША і 360 рублямі.
Гараджанка ў гандлёвых павільёнах па вул. Сумчанкі пры правядзенні плацяжоў скрала з банкаўскай карты пенсіянеркі 6,5 руб.
Вечарам 28 чысла невядомыя спрабавалі вы-красці з зямельнага ўчастка 89-гадовага пенсіянера гародніну на суму звыш за 44 руб.

ДАI

Папярэджана 77 парушэнняў ПДР, да адказнасці прыцягнуты вадзіцель квадрацыкла і 3 пешаходы. У ходзе комплексу мерапрыемстваў па прадухіленні ДТЗ, звязаных з кіраваннем транспартнымі сродкамі вадзіцелямі без правоў альбо ў стане ап’янення, пакарана 7 “бяспраўнікаў” і 3 чалавекі, якія селі за руль нецвярозымі. Адбылося 5 ДТЗ. 23 ліпеня на вул. Iнтэрнацыянальнай асіпаўчанін на “Мерседэсе” не саступіў дарогу мапеду. Вадзіцель апошняга шпіталізаваны.

Дэпартамент аховы

За здзяйсненне дробнага крадзяжу да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 4 чалавекі, па 1 — за дробнае хуліганства і парушэнне ПДР; пакарана 9 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе і столькі ж — за іншыя правапарушэнні.

IАЖіРС

Складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання, 1 — рыбалоўства.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем