Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 9 па 15 ліпеня ў ходзе СП “Мак” на прысядзібных участках знішчана адпаведна 0,5 і 4,1 кг дзікарослых маку і канопляў; 7 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Паступіла паведамленне аб тым, што паблізу п. Сасновы выкапана з зямлі і выкрадзена 252 м кабелю ТМБ-4. З кватэры пенсіянеркі зніклі залатыя вырабы коштам 1008 руб. 12 чысла ў бальніцу дастаўлены 2 нецвярозыя непрацуючыя асіпаўчаніна, якія нанеслі адзін аднаму цялесныя пашкоджанні нажом падчас бойкі.

РАСК

Крымінальная справа ўзбуджана па факце крадзяжу з не абсталяванага ахоўнай сігналізацыяй аўтамабіля, 3 — у дачыненні да раней судзімага 20-гадовага асіпаўчаніна, які ўцягнуў непаўналетняга ў здзяйсненне падобных крадзяжоў.

Жыхар Расіі 10 чысла ў в. Чучча пагражаў забойствам нажом пенсіянерцы з Ялізава.

Непрацуючы раней судзімы жыхар Глуска ў кватэры па вул. Сумчанкі парэзаў нажом свайго земляка.

13 ліпеня ў 16 гадзін у кватэры дома па вул. Чарняхоўскага знойдзены труп 51-гадовай гаспадыні, смерць якой, згодна з экспертызай, наступіла ў выніку атрыманых цялесных пашкоджанняў. Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што 6 чысла падчас сваркі пасля сумеснага распіцця алкаголю да-дзеныя пашкоджанні прычыніў жанчыне 29-гадовы несудзімы асіпаўчанін. Ён затрыманы, узбуджана крымінальная справа.

ДАI

Адбылося 2 ДТЗ. Папярэджана 58 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 6 “бяспраўнікаў”, 16 пешаходаў і веласіпедыстаў. Падчас прафілактычнай акцыі “Дзіця — галоўны пасажыр!” пакарана 15 вадзіцеляў, якія перавозілі дзяцей без выкарыстання рамянёў бяспекi і дзіцячых утрымліваючых сістэм.

IАЖіРС

Складзены пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства, 3 — лесакарыстання.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем