Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” выяўлена і знішчана 4,5 і 8,3 кг дзікарослых канопляў і маку. 11 чэрвеня каля в. Каўгары знойдзены труп 80-гадовай жанчыны, якая 9 чысла пайшла з дому і знікла. Жыхар аг. Лапічы паведаміў, што па дарозе са Жлобіна на трасе М5 скрадзены яго страчаны заплечнік, у якім захоўваліся дакументы, 6000 долараў ЗША і 50 еўра. 17 чысла ў мінчаніна на базе адпачынку “Бярозка” невядомыя выкралі мота-шлем, дакументы на матацыкл і заплечнік з палаткай. Затрыманы расіянін, у адносінах да якога ў сакавіку вынесена пастанова аб высылцы ў прымусовым парадку з тэрыторыі краіны.

РАСК

2 крымінальныя справы распачаты па фактах здзяйснення распусты, палавых зносін і іншых дзеянняў сексуальнага характару з асобамі, якія заведама не дасягнулі 16-гадовага ўзросту.

Раней не судзімая асіпаўчанка разлічылася за прадукты коштам 49 рублёў з дапамогай раней выкрадзенай банкаўскай карткі мясцовай жыхаркі.

ДАI

Адбылося 8 ДТЗ. Папярэджана 66 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 8 пешаходаў і веласіпедыстаў. У ходзе комплексу мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ, звязаных з кіраваннем транспартнымі сродкамі вадзіцелямі ў стане ап’янення і асобамі, якія не маюць права кіравання, выяўлена 8 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

За з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 7 чалавек, здзяйсненне дробных крадзяжоў і хуліганства — па 2, іншае — 6.

РАНС

Увага! У перыяд летніх канікул праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню”.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства і крадзеж драўніны.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем