Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 28 ліпеня па 3 жніўня зафіксавана па 2 крадзяжы і факты нанясення цялесных пашкоджанняў, 4 парушэнні антыалкагольнага заканадаўства. Ліквідаваны канал распаўсюджвання парнаграфіі праз сацыяльныя сеткі. Раскрыты раней здзейснены крадзеж двух мапедаў. Затрымана збегшая ад суда 24-гадовая жанчына.

Дзве жанчыны — жыхаркі в. Пагарэлае і Асіповіч — скончылі жыццё самагубствам.

Аматар падводнага палявання з-за неасцярожнасці пры зарадцы стрэльбы для падводнага палявання патрапіў сам сабе гарпуном у галаву, атрымаўшы цяжкія пашкоджанні.

Знойдзены трупы трох мужчын, абставіны смерці якіх высвятляюцца. 44-гадовы жыхар в. Цэзарова па папярэдняй інфармацыі патануў у тэхнічным вадаёме каля в. Каменічы. Ва ўласных дамах памерлі 40-гадовы вясковец з Вялікай Гравы і 35-гадовы асіпаўчанін.

Надвячоркам 1 жніўня раней не судзімы 33-гадовы мужчына пасля сумеснага распіцця алкаголю пачаў збіваць рукамі і нагамі сваю 32-гадовую сужыцельку. У выніку пабояў жанчына атрымала сур’ёзныя пашкоджанні ўнутраных органаў, у тым ліку — разрыў кішэчніка.

3 чысла раней судзімы жыхар п. Сасновы на беразе штучнага возера каля в. Смык у прыпадку рэўнасці двойчы ўдарыў нажом сваю жонку. 25-гадовая жанчына шпіталізавана з пранікаючым раненнем брушной поласці і небяспечнай ранай малочнай залозы.

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў. У іх ліку 2 — карупцыйнай накіраванасці.

ДАI

Спынена 131 парушэнне правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 33 ліхачы, 3 п’яныя вадзіцелі і 5 пешаходаў. Адбылося 6 ДТЗ. Усе аварыі здзейснілі вопытныя і адэкватныя вадзіцелі, якія тлумачылі замаруджанасць рэакцыі на змены дарожнай абстаноўкі ўплывам экстрэмальна высокай тэмпературы паветра.

АУСТ

Складзена 66 адміністрацыйных пратаколаў. Узбуджана 3 крымінальныя справы (махлярства, хуліганства, крадзеж). Затрыманы 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку.

РАНС

28 чысла па невядомай прычыне адбыўся пажар на вытворчай тэрыторыі прыватнага лесаапрацоўчага прадпрыемства ў в. Верайцы. Знішчаны дах, пашкоджана столь і часткова — сцены.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость