Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Паступілі паведамленні аб крадзяжах маёмасці з дачнага дома ў Дрычыне, будоўлі ў Свіслачы і інш. Асіпаўчанін 8 сакавіка праз інтэрнэт-сэрвіс “Авито” перавёў 8500 рублёў на набыццё відэакамеры, аднак тавар так і не атрымаў, а аб’ява аб продажы была выдалена. У Дзераўцах пры выкананні будаўнічых работ пад падлогай дачнага дома выяўлена 106 патронаў, вучэбная граната, ракетніца і ўзрыўпакет. У Ялізаве пенсіянер ударыў жонку па галаве шкляным слоікам; у бальніцу дастаўлены жыхарка в. Слабада, збітая сужыцелем, і пенсіянер-асіпаўчанін, якога пабіў 33-гадовы знаёмы з Дараганава. Выяўлены  4 трупы, у тым ліку на беразе Свіслачы — цела 71-гадовага мужчыны, які знаходзіўся ў вышуку.

РАСК

900 долараў ЗША выкраў у пенсіянеркі невядомы мужчына, які падчас размовы прапаноўваў набыць у яго набор посуду.

16 сакавіка несудзімая жыхарка Каўгароў пастукала ў дзверы пенсіянеркі з Дараганава і, прыставіўшы нож да шыі апошняй, пранікла ў хату і завалодала    50 рублямі і 100 г цукерак.

0,0779 г марыхуаны і прыстасаванне для курэння канфіскаваны ў 25-гадовага асіпаўчаніна.

ДАI

Папярэджана 87 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 23 пешаходы і веласіпедысты. Адбылося 6 ДТЗ.

Увага! Па 24 сакавіка з мэтай недапушчэння аварый з удзелам непаўналетніх праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Бяспека дзяцей — прыярытэт для дарослых!». Нагадваем: перавозка дзяцей у аўтатранспарце пры адсутнасці дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання караецца папярэджаннем або штрафам да 4 базавых велічынь, паўторнае на працягу года — ад 2 да 8 БВ.

РАНС

У ноч на 19 сакавіка агнём пашкоджаны лазня і хлеў у в. Копча.

Увага! Па 23 сакавіка ва ўстановах адукацыі праходзіць акцыя “Дзень бяспекI. Увага ўсім!”, прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы за парушэнне правілаў транспарціроўкі драўніны, па 1 — рыбалоўства і лесакарыстання.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем