Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 6 па 11 сакавіка выяўлены 2 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці. У ноч на 8 чысло ў бальніцу дастаўлена жанчына, якая скінулася з балкона сваёй кватэры на 7 паверсе. У дзвюх асіпаўчанак падчас распіцця спіртнога невядомымі асобамі выкрадзены банкаўская карта і 60 рублёў; жыхарка Ліпеня паведаміла, што на прыпыначным пункце раней судзімы аднавясковец спрабаваў адабраць у яе сумку з прадуктамі.

РАСК

Кашалёк і 170 рублёў выкрадзены 7 сакавіка з сумкі, пакінутай пенсіянеркай без нагляду ў аддзяленні пошты.

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна без пэўнага месца жыхарства, які праз незачыненыя дзверы пранік у дом асіпаўчанкі і выкраў сумачку з дакументамі,  175 рублямі і 140 доларамі ЗША. Выкрадзенае часткова канфіскавана.

ДАI

Папярэджана 64 парушэнні ПДР. Прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 25 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 5 ДТЗ.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 9 парушальнікаў ПДР, 6 нецвярозых асоб у грамадскіх месцах, 3 і 4 — здзейсніўшых дробныя крадзяжы і іншыя правапарушэнні.

РАНС

6 чысла ад пажару пацярпела надворная пабудова ў садова-агародным таварыстве “Меліяратар”, на наступны дзень — гараж на вул. Сташкевіча.

IАЖіРС

Складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Профилактика

В районе участились случаи мошенничества путем взлома учетной записи в мессенджере Telegram

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость