Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 1 па 7 студзеня выяўлена 4 трупы, у іх ліку цела жанчыны, што скончыла жыццё самагубствам. Напярэдадні навагодняй ночы ў жыхара Лучыц выкралі банкаўскую картку, з карт-рахунку якой у г. Бабруйску знялі 170 рублёў. Крадзеж здзейсніла 30-гадовая пляменніца пацярпелага. У першы дзень года паступілі паведамленні ад  асіпаўчаніна і жыхаркі Лапіч: невядомыя пашкодзілі шыны іх машын, што знаходзіліся на стаянках каля дамоў. 4 чысла на 24 км шашы Асіповічы-Свіслач супрацоўнікі АБЭЗ і АДАI затрымалі аўтамабіль, на якім жыхар Ліпеня перавозіў 200 бутэлек расійскай гарэлкі. У ноч на  5 чысло невядомы разбіў шкло ў дзверы гандлёвага павільёна і выкраў прадукты і выручку.

РАСК

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да раней судзімага асіпаўчаніна, які захоўваў па месцы жыхарства 17,16 г асабліва небяспечнага наркатычнага сродку марыхуаны.

100 рублёў украў у сабутэльніка гараджанін у ходзе сумеснага распівання спіртнога.

ДАI

Папярэджана 87 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 29 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 6 ДТЗ.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 парушальнікі ПДР, 4 нецвярозыя асобы, па 2 — здзейсніўшых дробныя крадзяжы і іншыя правапарушэнні.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем