Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС
У перыяд з 18 па 26 снежня ў гандлёвых кропках выяўлена 147 адзінак піратэхнікі, якая захоўвалася і рэалізоўвалася з парушэннем устаноўленых правіл, — прадаўцы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. У панядзелак шпіталізаваны з нажавымі ранамі жыхар райцэнтра, траўміраваны сужыцелькай. Паступіла паведамленне ад непаўналетняй, якую падчас сваркі з жонкай спрабаваў задушыць шалікам п’яны айчым.
РАСК
Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да бабруйчанкі, якая па вясне скрала 1200 долараў ЗША ў непрацуючага асіпаўчаніна.
9,6 кг лому алюмінію выкралі двое непрацуючых з двара дачнага дома ў райцэнтры.
Навучэнец каледжа, які знаходзіцца на ўліку ў IСН, у адной з кавярняў горада выкраў у наведвальніка мабільны тэлефон.
ДАI
Папярэджана 111 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 38 пешаходаў і нецвярозы вадзіцель. Адбылося 12 ДТЗ.
18 снежня ў 19.37 вадзіцель “Мерседэса” на пешаходным пераходзе на вул. Юбілейнай наехаў на непазначанага святлоадбіваючымі элементамі 40-гадовага асіпаўчаніна, які быў шпіталізаваны з цяжкімі цялеснымі па-шкоджаннямі.
Нагадваем, што пешаходы пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак павінны абазначыць сябе флікерамі!
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 5 парушальнікаў ПДР, 6 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 і 4 — учынілі дробныя крадзяжы і хуліганства, 2 — іншыя правапарушэнні.
РАНС
15 і 25 чысла адбыліся пажары ў жылым доме ў райцэнтры і лазні ў Каменічах.
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства і 3 — лесакарыстання.