Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Увага! З 20 па 22 снежня сумесна з АУСТ на аб’ектах транспарту праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Прыгарадны цягнIк”.

РАСК

2 крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні да раней не судзімага жыхара Пухавіцкага раёна, які 17 жніўня на прыпынку грамадскага транспарту на вул. Сумчанкі выкраў 325 і 525 рублёў у дваіх мінчан.

13 снежня паблізу в. Краснае ялізаўчанін, кіруючы “Фордам”, каб пазбегнуць наезду на пешахода, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з паўпрычэпам аўтамабіля МАЗ. У выніку легкавік адкінула, і ён наехаў на 71-гадовага пешахода, які быў смяротна траўмаваны.

ДАI

Папярэджана 132 факты парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты п’яны вадзіцель і 58 пешаходаў. Адбылося 12 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.

Вечарам 17 снежня на вул. Юбілейнай асіпаўчанін на “Мерседэсе” на пешаходным пераходзе наехаў на непазначанага святлоадбівальнымі элементамі адзення пешахода, і той быў шпіталізаваны.

Увага! Па 22 снежня, напярэдадні зімовых школьных канікул, праходзіць Тыдзень дзіцячай бяспекі. Па 30 чысло праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы ДТЗ з удзелам транспартных сродкаў, што належаць арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія аказваюць паслугі ў сферы перавозкі пасажыраў і грузаў.

РАНС

15 снежня гарэў хлеў у Ялізаве — пашкоджаны маёмасць, аздабленне сцен і столі; 17 чысла адбыўся пажар у лазні ў в. Вязаўніца — знішчаны перакрыцце і дах.

IАЖіРС

11 рыбін коштам 598 рублёў з выкарыстаннем забароненай прылады лоўлі здабыў 2 снежня жыхар в. Смык, які здзейсніў падобнае правапарушэнне паўторна на працягу года — узбуджана крымінальная справа. Складзены адміністрацыйныя пратаколы за вывазку драўніны без дакументаў і па  2 фактах самавольнага заняцця зямель.

 

Последние новости

Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость