Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

4 па 10 снежня выяўлены 4 трупы, у іх ліку цела мужчыны, які скончыў жыццё самагубствам. У дачным доме ў в. Вяззе пабіта 6 шыб — вінаватыя ўстаноўлены: двое навучэнцаў мясцовай школы. 5 снежня муж стукнуў галавой аб дзверы жонку, якая знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцём; вечарам 9 чысла непрацуючы магіляўчанін падчас сваркі нанёс траўмы 25-гадовай асіпаўчанцы, якая праз двое сутак была шпіталізавана.

РАСК

Тры крымінальныя справы распачаты ў дачыненні да грамадзян, якія ўхіліліся ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі; дзве — па фактах збіцця, у тым ліку непаўналетняга.

Двое асіпаўчан выкралі з двара дома ў райцэнтры 100-кілаграмовую чыгуначную металічную рэйку коштам 50 руб.

На вул. Сумчанкі затрыманы расіянін, які ведаў аб забароне ўезду на тэрыторыю Беларусі і раней у прымусовым парадку быў высланы.

8 чысла 36-гадовая раней судзімая асіпаўчанка пасля сумеснага распіцця спіртнога нанесла нажавыя раненні непрацуючаму мясцоваму жыхару.

ДАI

Папярэджана 137 фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 2 п’яныя вадзіцелі і 33 пешаходы. Адбылося 14 дарожна-транспартных здарэнняў з механічнымі пашкоджаннямі.

Увага! Па 17 снежня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і іншых неабароненых удзельнікаў дарожнага руху, па 18 — з удзелам вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане   ап’янення ці не маюць права кіравання транспартным сродкам.

Нагадваем, што пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі, а пешаходы — не забываць пра флікеры.

Дэпартамент аховы

8 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, 5 — з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 5 і 4 — здзяйсненне дробных крадзяжу і хуліганства.

IАЖіРС

Складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання, па 1 — правілаў вывазкі драўніны і палявання і па факце самавольнага захопу зямель.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем