Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 14 па 20 ліпеня зафіксавана 2 крадзяжы і 4 парушэнні антыалкагольнага заканадаўства.

Раскрыты 2 здзейсненыя раней крадзяжы. Выяўлена і ліквідавана 10 дзікарослых плантацый маку і канопляў, складзены адміністрацыйны пратакол на 83-гадовага асіпаўчаніна, які вырошчваў мак на ўласнай сядзібе.

16 чысла ў ЦРБ дастаўлены работнік ТАА «Белга-Прам» з адкрытым пераломам нагі: патрапіў пад пагрузчык на тэрыторыі прадпрыемства.

20 чысла з прыватнай вяндлярні ў п. Сасновы было ўкрадзена 8 вэнджаных рыб коштам 800 тыс. руб.

Увага! У перыяд з 21 па 27 ліпеня на тэрыторыі раёна праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства па прадухіленні правапарушэнняў з боку судзімых асоб.

РАСК

Узбуджана 8 крымінальных спраў. У іх ліку: па факце знікнення з ляснога масіву каля в. Лочын перасоўнай бытоўкі, дзе захоўваўся электраінструмент і іншая маёмасць ПВУП «Тэхнагермет», агульным коштам 34 млн. руб; па спробе атрымання лекавых сродкаў у адной з аптэк па падложнаму рэцэпту; па крадзяжах 2 пляшак гарэлкі з магазіна самаабслугоўвання  № 7 «Ветразь» ААТ «Гандаль», устаноўленага ў кватэры прыватнай асобы сейфа, запчастак з тэхнікі, якая захоўваецца на штрафстаянцы ДУКВП «Райсэрвіс».

ДАI

Спынена 181 парушэнне правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 78 аматараў небяспечна хуткай язды і 6 п’яных вадзіцеляў. Адбылося 5 ДТЗ.

15 чысла на шашы Асіповічы-Дараганава легкавая машына не ўпісалася ў закругленне праезнай часткі і вылецела ў кювет. Дзве пасажыркі атрымалі цялесныя пашкоджанні, прычым адна, што знахо-дзіцца ў дэкрэтным адпачынку, шпіталізавана з пераломам пазваночніка.

19 чысла таксама пры праездзе закруглення шашы Свіслач-Асіповічы каля в. Вяззе легкавушка з’ехала з дарогі і ўрэзалася ў дрэва. Вадзіцель і пасажырка — дзяўчыны 20 і 22 гадоў адпаведна — атрымалі цяжкія траўмы ног. Для таго, каб выслабаніць пацярпелых з пакамечанага салона, давялося прымяняць спецыяльнае абсталяванне райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Увага! На працягу тыдня з-за планавага адключэння сістэм аўтаматыкі на чыгуначнай лініі Асіповічы-Бабруйск рух цераз пераезды будзе кантралявацца рэгуліроўшчыкамі па наступным графіку: участак Асіповічы-1-Асіповічы-3 – 21 ліпеня, Асіповічы-3-Татарка — 21-24 ліпеня, Татарка-Мірадзіна — 22-25 ліпеня.

25 чысла праводзіцца адзіны дзень бяспекі руху пад дэвізам «Выбірай бяспечную хуткасць!»

АУСТ

Складзена 72 адміністрацыйныя пратаколы. Раскрыты раней здзейснены крадзеж. Затрымана асоба, якая знаходзілася ў вышуку, канфіскавана 6,5 л алкагольнай прадукцыі.

РАНС

19 чысла па невядомай прычыне загарэўся матацыкл ММВЗ, які быў запаркаваны на двары прыватнай сядзібы ў Асіповічах.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы на парушальнікаў правілаў гандлю грыбамі і ягадамі, 1 — за браканьерскую лоўлю рыбы.

Райвузел электрасувязі

16 чысла з-за моцных навальніц адбыўся масавы выхад са строю камп’ютарных мадэмаў — па гэтай прычыне доступ да інтэрнэту страціла амаль 200 абанентаў сеткі byfly. Для замены сапсаванага абсталявання наяўных запасаў РВЭС не хапіла, таму давялося тэрмінова даставіць партыю мадэмаў з Магілёва.

Прычына ўзгаданай сітуацыі — звычка карыстальнікаў пакідаць абсталяванне падключаным да электрасеткі падчас блізкіх разрадаў атмасфернай электрычнасці.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем