Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 9 па 15 кастрычніка ўстаноўлена месцазнаходжанне 7 асоб, што былі ў вышуку, у тым ліку зніклага без вестак 30-гадовага асіпаўчаніна, труп якога быў знойдзены ў Маскве ў жніўні. 11 кастрычніка ў райаддзел звярнулася жыхарка Ялізава: дзве невядомыя жанчыны праніклі ў жыллё яе 81-гадовай маці і падманным шляхам завалодалі 900 руб.

Увага! З 17 па 21 кас-трычніка РАУС сумесна з АУСТ праводзіцца СКМ «Пасажыр», накіраваны на забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян на аб’ектах чыгункі.

РАСК

Узбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да 2 грамадзян, што ўхіліліся ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ, па крадзяжах веласіпеда ў Вяззі і скутара “Хонда” коштам 400 руб. у Карытным.

У 64-гадовай пенсіянеркі 2 кастрычніка ў краме “Чайка” з кішэні курткі знік кашалёк з грашыма і банкаўскай картай.

У ноч на 12 кастрычніка невядомая асоба шляхам зрыву навяснога замка выкрала маёмасць коштам 100 руб. з шафкі ў распранальні завода.

Раней судзімы асіпаўчанін украў з двара дома пенсіянеркі 3 металічныя трубы. Выкрадзенае канфіскавана.

ДАI

Папярэджана 139 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 54 пешаходы і веласіпедысты, 3 нецвярозыя вадзіцелі і столькі ж ліхачоў. Адбылося 6 ДТЗ.

12 кастрычніка каля 22.50 на 122 км а/д “Мінск-Гомель” паблізу в. Ясень мінчанін на аўтамабілі “Сеат” наехаў на жыхара Бабруйска; у 5.45 наступнага дня на 101 км той жа аўтадарогі жыхар Гомельскага раёна на “Мерседэсе” здзейсніў наезд на бабруйчаніна, які  адбывае пакаранне ў  ВУАТ-48 г. Асіповічы.

Абодва пешаходы, якія пераходзілі праезную частку ў неўстаноўленым месцы, былі шпіталізаваны з  сур’ёзнымі траўмамі, ахвяра першага ДТЗ памерла ў бальніцы. У адносінах да вадзіцеляў распачаты крымінальныя справы.

Увага! Да 26 кастрычніка праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цемры!” Дзеля ўласнай бяспекі не з’яўляйцеся ў цёмны час сутак на неасветленых вуліцах без святлоадбівальных элементаў адзення! За адсутнасць флікера пешаходу ці веласіпедысту пагражае штраф ад 1 да 3, за парушэнне ПДР у п’яным выглядзе — ад 3 да 5, а грамадзянам, якія стварылі аварыйна небяспечную сітуацыю для іншых удзельнікаў дарожнага руху, — да 8 БВ.

Дэпартамент аховы

Узбуджана крымінальная справа, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 23 чалавекі: 11 — што парушылі ПДР, 4 — з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе,         3 і 2 — учынілі дробныя крадзяжы і хуліганства.

РАНС

Увага! «За бяспеку разам» — пад такой назвай да 14 лістапада праходзіць рэспубліканская акцыя, накіраваная на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость