Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 9 па 15 кастрычніка ўстаноўлена месцазнаходжанне 7 асоб, што былі ў вышуку, у тым ліку зніклага без вестак 30-гадовага асіпаўчаніна, труп якога быў знойдзены ў Маскве ў жніўні. 11 кастрычніка ў райаддзел звярнулася жыхарка Ялізава: дзве невядомыя жанчыны праніклі ў жыллё яе 81-гадовай маці і падманным шляхам завалодалі 900 руб.

Увага! З 17 па 21 кас-трычніка РАУС сумесна з АУСТ праводзіцца СКМ “Пасажыр”, накіраваны на забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян на аб’ектах чыгункі.

РАСК

Узбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да 2 грамадзян, што ўхіліліся ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ, па крадзяжах веласіпеда ў Вяззі і скутара “Хонда” коштам 400 руб. у Карытным.

У 64-гадовай пенсіянеркі 2 кастрычніка ў краме “Чайка” з кішэні курткі знік кашалёк з грашыма і банкаўскай картай.

У ноч на 12 кастрычніка невядомая асоба шляхам зрыву навяснога замка выкрала маёмасць коштам 100 руб. з шафкі ў распранальні завода.

Раней судзімы асіпаўчанін украў з двара дома пенсіянеркі 3 металічныя трубы. Выкрадзенае канфіскавана.

ДАI

Папярэджана 139 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 54 пешаходы і веласіпедысты, 3 нецвярозыя вадзіцелі і столькі ж ліхачоў. Адбылося 6 ДТЗ.

12 кастрычніка каля 22.50 на 122 км а/д “Мінск-Гомель” паблізу в. Ясень мінчанін на аўтамабілі “Сеат” наехаў на жыхара Бабруйска; у 5.45 наступнага дня на 101 км той жа аўтадарогі жыхар Гомельскага раёна на “Мерседэсе” здзейсніў наезд на бабруйчаніна, які  адбывае пакаранне ў  ВУАТ-48 г. Асіповічы.

Абодва пешаходы, якія пераходзілі праезную частку ў неўстаноўленым месцы, былі шпіталізаваны з  сур’ёзнымі траўмамі, ахвяра першага ДТЗ памерла ў бальніцы. У адносінах да вадзіцеляў распачаты крымінальныя справы.

Увага! Да 26 кастрычніка праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цемры!” Дзеля ўласнай бяспекі не з’яўляйцеся ў цёмны час сутак на неасветленых вуліцах без святлоадбівальных элементаў адзення! За адсутнасць флікера пешаходу ці веласіпедысту пагражае штраф ад 1 да 3, за парушэнне ПДР у п’яным выглядзе — ад 3 да 5, а грамадзянам, якія стварылі аварыйна небяспечную сітуацыю для іншых удзельнікаў дарожнага руху, — да 8 БВ.

Дэпартамент аховы

Узбуджана крымінальная справа, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 23 чалавекі: 11 — што парушылі ПДР, 4 — з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе,         3 і 2 — учынілі дробныя крадзяжы і хуліганства.

РАНС

Увага! “За бяспеку разам” — пад такой назвай да 14 лістапада праходзіць рэспубліканская акцыя, накіраваная на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем