Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Выяўлены тры трупы, у іх ліку цела мужчыны, які загінуў у сваім доме ў выніку выбуху цвёрдапаліўнага катла. У ходзе СКМ “Арсенал” грамадзянамі добраахвотна выдадзена  5 адзінак зброі, 6 складовых частак ад яе і 95 патронаў; супрацоўнікамі аддзела канфіскавана 3 адзінкі зброі, ануляваны 2 дазволы на яе захоўванне і нашэнне; адзін грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці; заведзена крымінальная справа; у лясных масівах раёна выяўлена 12 мін і снарадаў часоў вайны.

РАСК

5 літых дыскаў з зімовымі шынамі коштам 1600 рублёў выкрадзены шляхам падбору ключа з гаража, які знаходзіцца ў ГК “Аўтааматар-4”.

Асіпаўчанін паблізу в. Замошша выкраў 9 м электрычнага кабелю і муфту, чым нанёс прыватнаму прадпрыемству ўрон на суму звыш 409 рублёў.

31-гадовы жахар райцэнтра захоўваў дома 155,26 г макавай саломкі.

ДАI

Папярэджана 113 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 5 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 56 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 4 ДТЗ.

7 кастрычніка ў 19.10 асіпаўчанка на аўтамабілі “Форд” на 2-м км дарогі Асіповічы-Свіслач наехала на жыхара в. Орча, які раптоўна выбег на праезную частку. Мужчына з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Паважаныя землякі! У мэтах мінімізацыі негатыўных сезонных праяў у сферы бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі і папярэджання ДТЗ неадкладна паведамляйце па тэл. 102 пра факты знаходжання на праезнай  частцы нецвярозых пешаходаў або веласіпедыстаў!

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 парушальнікаў ПДР, 4 асобы, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 1 — парушыла антыалкагольнае заканадаўства, 2 і 4 — здзейснілі дробнае хуліганства і іншыя правапарушэнні.

IАЖіРС

Складзены 2 пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем