Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС
Адбылося 7 крадзяжоў маёмасці, у бальніцу з рознымі відамі цялесных пашкоджанняў да-стаўлены 4 чалавекі, выяўлена 3 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, знойдзена 100-мм авіябомба часоў Вялікай Айчыннай вайны, знішчана 100 л брагі.
28 верасня па вул.Рабоча-Сялянскай затрыманы непрацуючы жыхар Клічава, 1977 г.н., які перавозіў 20 тон лому чорных металаў без суправаджальных дакументаў. У гэты ж дзень па вул. Сташкевіча затрыманы 23-гадовы асіпаўчанін з папяровым скруткам, у якім было наркаўтрымліваючае рэчыва расліннага паходжання.
У Сасновым па вул. Цэнтральнай скрадзены чыгунная ванна і плуг, у Асіповічах па вул. 60 гадоў Кастрычніка — веласіпед, з участка аўтадарогі Лучыцы-Татарка — 4 дарожныя знакі, з двара дома па вул. Усходняй в/г Цэль — жаночая сумка з рэчамі.
РАСК
Узбуджаны крымінальныя справы да раней не судзімых жыхароў Ліпеня і Вязаўніцы (38 і 37 гадоў), якія сістэматычна збівалі жонак; 24-гадовага асіпаўчаніна, кіраваўшага аўтамабілем, будучы пазбаўлены вадзіцельскіх правоў; 47-гадовага раней судзімага асіпаўчаніна, які захоўваў па месцы пражывання 0,5388 г макавай саломкі.
18 верасня каля 21.00 пасля сумеснага распіцця спіртных напояў несудзімая асіпаўчанка, 1970 г.н., знаходзячыся на вул.Загароднай у доме 32-гадовай грамадзянкі, шляхам вольнага доступу ўкрала 330 рублёў.
Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да вадзіцеля лікёра-гарэлачнага завода г. Гродна і непрацуючых, раней не судзімых асіпаўчан, якія 10 мая праз электронны тэрмінал АЗС № 80 на 78 км аўтадарогі Мінск-Гомель паблізу п. Сасновы ўкралі 240 л дызпаліва.
ДАI
Папярэджана 162 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 14 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 6 п’яных вадзіцеляў, 84 пешаходы і веласіпедысты. Адбылося 3 ДТЗ.
Да 8 кастрычніка працягваецца комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў. За парушэнне ПДР гэтымі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджвання або штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, у стане алкагольнага ап’янення — ад 3 па 5 БВ.
Па 15 кастрычніка праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджванні ДТЗ з удзелам мотатранспарту.
Дэпартамент аховы
Узбуджаны 2 крымінальныя справы. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 парушальнікі ПДР, столькі ж — за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 — за ўчыненне дробных крадзяжоў, па 1 — за самагонаварэнне і дробнае хуліганства, 3 — іншыя правапарушэнні.
РАНС
З 25 верасня па 1 кастрычніка зарэгістраваны 2 пажары.
30 чысла ў 20.11 паступіла паведамленне пра ўзгаранне дома, размешчанага на ст. Ясень. У выніку пажару знішчаны дах на ўсёй плошчы. Пашкоджаны сцены прыбудовы дома, перакрыцце, унутраная маёмасць. Агонь часткова ахапіў дах гаспадарчай пабудовы, што знаходзілася непадалёк.
1 кастрычніка ноччу адбылося ўзгаранне лазні ў п. Ялізава.
IАЖіРС
Складзена 12 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання.