Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У ходзе спецыяльных комплексных мерапрыемстваў на прысядзібным участку 48-гадовай асіпаўчанкі выяўлены 3 кг канопляў.

11 верасня з цялеснымі пашкоджаннямі ў райбальніцу ў алкагольным стане дастаўлена 33-гадовая жанчына-жывёлавод ААТ “Лапічы”. Удары па галаве патэльняй нанесла ёй родная маці падчас сумеснага распіцця спіртных напояў.

Складзены адміністрацыйныя пратаколы на 4 грамадзян па фактах парушэння алкагольнага заканадаўства. У іх канфіскавана 50 літраў спіртаўтрымліваючай прадукцыі.

РАСК

27 жніўня ў прыдарожным кафэ “Три толстяка” 48-гадовым мінчанінам шляхам вольнага доступу з барнай стойкі быў скрадзены мабільны тэлефон коштам 600 рублёў.

Пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу з бытавога памяшкання нарыхтоўчага пункта другаснай сыравіны райста па вул. Чапаева шліфавальнай машынкі “Макіта” коштам       501 руб.

17 верасня з машыны “Фольксваген Гольф”, што належыць 25-гадоваму непрацуючаму жыхару Вяззя, шляхам правароту замка ў вадзіцельскіх дзверцах скрадзены 50 долараў і 150 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Непрацуючыя асіпаўчане, адзін з якіх быў раней судзімы, вечарам 8 верасня паблізу вул. Пратасевіцкай спрабавалі тайна ўкрасці 33 кг бульбы з асабістага ўчастка мясцовага жыхара.

Залатыя вырабы невядомыя зламыснікі выкралі ў адной з пацыентак тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ.

ДАI

Папярэджана 126 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці двое п’яных ва-дзіцеляў, 51 пешаход. Адбылося 5 ДТЗ, 2 з якіх — са смяротным вынікам.

12 чысла ў 01.15 28-гадовы бабруйчанін, рухаючыся на мікрааўтобусе “Фольскваген”, на 82-м км трасы Мінск-Гомель здзей-сніў наезд на жанчыну, якая знаходзілася на праезнай частцы. Асоба ахвяры дарожнага здарэння не ўстаноўлена.

Вечарам наступнага дня на 3-м км дарогі Асіповічы-Свіслач адбылося ДТЗ, у выніку якога загінуў 84-гадовы мужчына.

ДАI нагадвае, што з 15 па 24 верасня праходзяць абласныя комплексныя мерапрыемствы па прадухіленні ДТЗ з-за незахавання вадзіцелямі транспартных сродкаў хуткаснага рэжыму, парушэння правілаў абгону і выезду на сустрэчную паласу.

24 верасня з 8.00 да 20.00 у раёне павароту на в. Смык будзе працаваць мабільны датчык кантролю хуткасці.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 10 парушальнікаў ПДР, столькі ж — за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 5 — за ўчыненне дробных крадзяжоў, 2 — за самагонаварэнне і незаконны гандаль алкагольнай прадукцыяй, 7 — іншыя правапарушэнні.

РАНС

Вывучаны стан пажарнай бяспекі ў 124 дома-ўладаннях, праінструктавана 124 грамадзяніны.

У дашкольных установах адукацыі працягваецца рэспубліканская акцыя “У цэнтры ўвагі — дзеці!”

IАЖіРС

Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл рыбалоўства і 8 — лесакарыстання.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем